Юрый Іосіфавіч (Юзэфавіч) Візбар (; ,  — , там жа) — савецкі аўтар-выканаўца песень, паэт, кінаакцёр, пісьменнік і журналіст, кінасцэнарыст, кінадакументаліст, драматург, мастак. Адзін з заснавальнікаў жанра аўтарскай, студэнцкай, турысцкай песні. Стваральнік жанру «песні-рэпартажу», аўтар больш за 300 песень. Член Саюза журналістаў і Саюза кампазітараў СССР.

Біяграфія Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут (1955). Працаваў настаўнікам, з 1958 у Дзяржаўным камітэце па тэлебачанні і радыёвяшчанні (адзін з заснавальнікаў радыёстанцыі «Юнацтва»). З 1970 у творчым аб’яднанні «Экран». Рэжысёр ці аўтар сцэнарыяў больш як 40 дакументальных фільмаў. Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Год дракона», «Капітан Фракас», «Скачок». З 1965 здымаўся ў кіно («Ліпеньскі дождж», «Адплата», «Чырвоная палатка», «Начная змена», «Семнаццаць імгненняў вясны» і інш.). З 1950-х гадоў пісаў і выконваў свае песні. Аўтар аповесцяў, нарысаў, апавяданняў.

Літаратура