Стэнабіёнты (ад — «вузкі» і — «які жыве») — жывыя арганізмы, якія існуюць у адносна пастаянных умовах навакольнага асяроддзя.
Стэнабіёнты вытрымліваюць толькі невялікія ваганні тэмпературы, салёнасці, вільготнасці, гідрастатычнага або атмасфернага ціску, хімічнаму складу глебы і да т. п. Стэнабіётнасць абмяжоўвае магчымасць рассялення і абумоўлівае лакальнае распаўсюджванне відаў, вядзе да нізкай экалагічнай валентнасці.
У адносінах да тэмпературы вылучаюць стэнатэрмныя арганізмы, да салёнасці — стэнагалінныя арганізмы, да гідрастатычнага ціску — стэнабатныя арганізмы, да корму — стэнафагі, да месца пражывання — стэнатопныя арганізмы і інш.
Да стэнабіёнтаў адносяцца паразіты і сімбіёнты, здольныя існаваць толькі сумесна з прадстаўнікамі аднаго пэўнага віду, многія жывёлы акіянічных глыбінь (напрыклад, скаты, глыбакаводныя рыбы віду ), насельнікі вільготных трапічных лясоў (напрыклад, калібры, якія харчуюцца нектарам пэўнага віду раслін), высакагорных раёнаў, пячор, ізаляваных акіянічных астравоў і кантынента Аўстралія (напрыклад, каала, якая харчуецца лісцем пэўнага віду эўкаліптаў, яхідна, качканосы) і інш.
Гл. таксама Эўрыбіёнты
Крыніцы
Літаратура
Словарь ботанических терминов. / Под общей редакцией д.б.н. И. А. Дудки. — Киев: Наукова Думка, 1984.
Стенобіонти // Словник-довідник з екології: навч.-метод. посіб. / уклад. О. Г. Лановенко, О. О. Остапішина. — Херсон: ПП Вишемирський В. С., 2013. — С. 164.
Спасылкі Комаров А. С., Зубкова Е. В. О стенобионтности и эврибионтности // Известия Самарского научного центра Российской академии наук § 3. Закономерности воздействия факторов среды на организм. Пределы выносливости (толерантности) Электронное приложение для повышенного уровня к учебному пособию «Биология» для 10-го класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / С. С. Малыш и др.; под ред. С. С. Малыш. — Мн.: Народная асвета, 2020. — ISBN 978-975-03-3258-5.
Катэгорыя:Групы арганізмаў Катэгорыя:Адаптацыя Катэгорыя:Экалагічныя тэрміны Катэгорыя:Трафічная экалогія