Палескі сцяг ці сцяг палешукоў — сцяг жыхароў Палесся, што жывуць у Беларусі на Берасцейшчыне.

Гісторыя З’явіўся ўпершыню як сімвал культурнага згуртавання Палессе прыкладна ў 1990 годзе. Аўтар дакладна невядомы, па нейкіх меркаваннях гэта Мікалай Шэляговіч — адзіны кіраўнік згуртавання.

Згуртаванне з нейкім часам перайшло на назву Яцьвезь і дыскрыдытавала палескае насельніцтва назвай «маладыя яцвягі». Таму ў некаторых крыніцах узгадваецца як сцяг «младаятвягаў».

Тлумачэнне колераў Сцяг складаецца з трох колераў зверху ўніз: сіні, жоўты, зялёны.

Версія 1: Сіні азначае неба, жоўты — урадлівае поле, а зялёны — багатыя лясы і балоты. Версія 2: Дзве верхнія паласы сімвалізуюць украінскі сцяг, а самы ніжні ў гонар бульбаўцаў — атрады ровенскіх партызанаў на чале з Тарасам Бараўцом пад псеўданімам Тарас Бульба.

Гл. таксама Заходнепалескі рух

Спасылкі Флаги этнических групп Беларуси

Катэгорыя:Сцягі Беларусі Катэгорыя:Палессе