Марына Пятроўна Крэс (нар. , Мінск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Выступала за зборную Беларусі. Майстар спорту міжнароднага класа. Пасля заканчэння гульнявой кар’еры засталася працаваць у «Гарызонце».

Біяграфія Выхаванка ДЮСШ «Гарызонт». Першым трэнерам быў Сяргей Трыфанаў.

Чэмпіёнка Беларусі (1996-99), Расіі (2000-01), Польшчы (2006), Грэцыі (2011), Румыніі (2018). Срэбны прызёр чэмпіянатаў Польшчы (2005), Турцыі (2008) і Беларусі (2016), бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2007). Уладальніца Кубкаў Беларусі, Польшчы, Грэцыі, Турцыі. У 2009 годзе разам з «Галатасараем» выйграла Еўракубак ФІБА.

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі выступала на Алімпійскіх гульнях (2008), у фінальных раўндах чэмпіянату свету (2010) і Еўропы (2007, 2009, 2011, 2013, 2017). Бронзавы прызёр Еўрабаскета-2007.

Спасылкі

МАРИНА КРЕСС. УБИТЬ В СЕБЕ ИГРОКА У МЕНЯ ПОКА НЕ ПОЛУЧАЕТСЯ

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Атынаікос» Вірон Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Лончнасць» Ольштын Катэгорыя:Ігракі ЖБК Вільнёў-д’Аск Катэгорыя:Ігракі ЖБК Печ Катэгорыя:Ігракі ЖБК Картэгада