Юкая () — горад на паўночным захадзе штата Каліфорнія, ЗША. Адміністрацыйны цэнтр і самы вялікі горад акругі Мендасіна. Заснаваны ў 1856 годзе, інкарпараваны ў 1876 годзе. Назва горада паходзіць ад індзейскага слова Ёкая — «глыбокая даліна» або «паўднёвая даліна». У Юкая знаходзіцца адна з Міжнародных абсерваторый на адной шыраце, якая была заснавана ў 1899 годзе (не функцыянуе). Асноўныя віды эканамічнай дзейнасці ў горадзе: упакоўка садавіны, вінаробства, жывёлагадоўля і лесанарыхтоўка. Па дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША Юкая мае плошчу 12,2 км². Горад знаходзіцца на рацэ Рашэн-Рывер, за 100 км ад Санта-Роса і за 160 км ад Сан-Францыска.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Каліфорніі