Амерыкан-Рывер ( — «Амерыканская рака») — рака ў Каліфорніі, ЗША. Бярэ пачатак у гарах Сьера-Невада, працякае цераз горад Сакрамента, дзе ўпадае ў раку Сакрамента. Мае тры рукавы: паўночны, сярэдні і паўднёвы. На рацэ знаходзіцца мноства парогаў.

Рака займае прыкметнае месца ў гісторыі ЗША. У 1848 годзе, паблізу лесапільні Сатэра, размешчанай каля ракі, было знойдзена золата, што паклала пачатак Каліфарнійскай залатой ліхаманцы.

Катэгорыя:Рэкі Каліфорніі