Ка́менка — рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 44 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,6 (2,3) м/км. Пачынаецца за 1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Асінаўка Краснапольскага раёна (за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Новая КаменкаОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ), вусце за 2 км на захад ад вёскі Казакоўка Слаўгарадскага раёна. Вадазбор на паўднёвай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча ад вусця ўгару на працягу 3,5 км каналізаванае.

Каля ракі населеныя пункты Новая Каменка, Старая Каменка (Слаўгарадскі раён)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Сажа Катэгорыя:Рэкі Краснапольскага раёна Катэгорыя:Рэкі Слаўгарадскага раёна