Сістэматыка раслін — раздзел батанікі, які займаецца апісаннем раслінных арганізмаў (уключаючы вымерлых), размеркаваннем іх па групах (від, род, сямейства, парадак, клас, аддзел), размяшчэннем груп у пэўным парадку — сістэме. Задача дысцыпліны — стварэнне сістэмы, якая з’яўляла б сваяцкую сувязь паміж групамі раслін, ход гістарычнага развіцця расліннага свету на Зямлі. Асноўныя метады — параўнальна-марфалагічны, анатамічны, эмбрыялагічны, фізіёлага-біяхімічны, палеанталагічны, эколага-марфалагічны, марфолага-геаграфічны. Мае шмат агульнага з сістэматыкай жывёл. Цесна звязана з марфалогіяй раслін, анатоміяй раслін, палеабатанікай і інш.
Гісторыя
У гісторыі сістэматыкі раслін выдзяляюць наступныя асноўныя перыяды:
Перыяд штучных сістэм Штучныя сістэмы грунтаваліся на нямногіх адзнаках, адвольна выбраных аўтарамі. Напр., К. Ліней падзяліў усе расліны на 24 класы (23 класы кветкавых і 1 клас бяскветкавых), узяўшы за аснову колькасць, даўжыню і спосаб прымацавання тычынак.
Гл. таксама: А. Чэзальпіна, Дж. Рэй, Ж. Турнефор, К. Ліней.
Перыяд натуральных сістэм Натуральныя сістэмы аб’ядноўвалі расліны ў групы паводле падабенства многіх асноўных адзнак, выяўляліся сваяцтвы паміж групамі, выкарыстоўваўся не толькі марфалагічны, але і анатамічны метад.
Гл. таксама: А. Жусьё, А. Дэкандоль.
Філагенетычная сістэматыка раслін Філагенетычная сістэматыка раслін развілася на аснове тэорыі эвалюцыі Ч. Дарвіна, і з’яўляе паслядоўнае развіццё расліннага свету і ўзаемнае сваяцтва асобных груп раслін.
Гл. таксама: А. Браун, А. Энглер, Г. Галір, Ч. Бэсі, Р. Ветштэйн, М. І. Кузняцоў, М. А. Буш, А. А. Грасгейм, Б. М. Коза-Палянскі, А. Л. Тахтаджан.
Усе расліны ўмоўна падзяляюцца на групы ніжэйшых і вышэйшых расліны, якія, у сваю чаргу, падзяляюцца на аддзелы (тыпы): ніжэйшыя расліны або талафіты (Thallophyta) пірафітавыя водарасці (Pyrrophyta) эўгленавыя водарасці (Euglenophyta) зялёныя водарасці (Chlorophyta) харавыя водарасці (Charophyta) жоўта-зялёныя водарасці залацістыя водарасці (Chrysophyta) дыятомавыя водарасці (Bacillariophyta) бурыя водарасці чырвоныя водарасці сіне-зялёныя водарасці бактэрыі міксаміцэты грыбы лішайнікі псілафітападобныя (Psilophyta) псілатападобныя (Psilotophyta) дзеразападобныя (Lycopodiaphyta) хвошчападобныя (Equisetaphyta) вышэйшыя або лістасцябловыя (Cormophyta) мохападобныя (Bryophyta) папарацепадобныя (Pteridophyta, Pterophyta) голанасенныя (Gymnospermae) хвойныя (Coniferales) сагоўнікі (Cycadales) гінкгавыя (Ginkgoales) гнетавыя (Gnetales) пакрытанасенныя (Angiospermae) аднадольныя (Monocotyledoneae) двухдольныя (Dicotyledoneae)
Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях / Л. М. Сапегін. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
Катэгорыя:Раздзелы батанікі