Physarum polycephalum — від міксаміцэтаў сямейства . З’яўляецца распаўсюджаным у генетыцы, фізіялогіі і біяхіміі, а таксама адным з найбольш вывучаных арганізмаў.
Назва Родавая назва Physarum утворана ад — «бурбалка». Відавы эпітэт азначае «шматгаловы».
Від атрымаў шырокую вядомасць, калі быў прадстаўлены ў парыжскім заапарку, дзе арганізм атрымаў назву «blob» («слізь», «кропля»). Такое імя ён атрымаў у гонар фільма жахаў «», дзе іншапланетная слізь захоплівае цэлыя гарады, паглынаючы ўсё, што трапляецца па шляху.
Апісанне
Плазмодый Вегетатыўная стадыя прадстаўляе сабой плазмодый (адну вялікую клетку са мноствам ядраў), ярка-жоўтага або зелянява-жоўтага колеру. Вядомыя белыя штамы, атрыманыя ў лабараторных умовах.
Споранашэнне Спараносныя органы прадстаўляюць сабой спарангіі на жаўтлявых напаўпразрыстых ножках, радзей сядзячыя, злёгку падоўжаныя. На адной ножцы размяшчаецца па некалькі спарангіяў, якія ўтвараюць структуру, што нагадвае па форме смаржок. Жоўтыя або бялёсыя спарангіі ў вышыню дасягаюць да 1,5 мм, кожны асобны спарангій — да 0,4 мм у дыяметры. Перыдый аднаслаёвы, тонкі, плёнкавы, шчыльна арнаментаваны белымі або жаўтлявымі лускавінкамі вапны. Гіпаталус чырванавата-карычневы, непрыкметны. Капіліцый шчыльны, досыць эластычны, з белых або жаўтлявых вуглаватых вузельчыкаў, запоўненых вапнай і злучаных мноствам шклопадобных трубачак. Споры ў масе чорныя, фіялетава-карычневыя ў праходзячым святле, шарападобныя, з раўнамерна патоўшчанай абалонкай, 9-11 мкм у дыяметры. Пакрытыя дробнымі бародаўкамі, якія ўтвараюць па 2-4 споры на бачнай частцы споры.
Экалогія Утварае шырокія групы на гнілой драўніне, часта на пладовых целах базідыяміцэтаў. Фармуюцца споранашэнні на бліжэйшых, часта нетыповых субстратах.
Рух
Рух плазмодыю забяспечваецца за кошт узаемадзеяння і пры ўдзеле іону Ca2+. Скарачэнні гэтых бялкоў праштурхоўваюць цытаплазму цяжаў па кірунку руху плазмодыю. Як і ў цягліцах жывёл, праца скарачальных бялкоў патрабуе выдаткаў АТФ для пераўтварэння хімічнай энергіі ў механічную.
«Інтэлект»
Знаходжанне найкарацейшага шляху
Плазмодыі Physarum polycephalum здольныя выбіраць паміж крыніцамі ежы. У эксперыментах маленькія кавалачкі плазмодыяў змяшчалі ў лабірынт. Калі яны запаўнялі ўсю прастору лабірынта, ля ўваходу і выхаду змяшчалі два блокі са здробненымі . На працягу чатырох гадзін цытаплазменныя цяжы ў тупіковых і больш доўгіх хадах патанчаліся і знікалі. Яшчэ праз чатыры гадзіны плазмодый сфармаваў адзіны патоўшчаны цяж па самым кароткім шляху паміж крыніцамі ежы. Аўтары працы зрабілі выснову аб наяўнасці ў фізаруму прымітыўнага інтэлекту. Тым не менш у некаторых выпадках плазмодыі выбіраюць больш доўгі шлях, так як выбар шляху адбываецца ў адзін крок, без пралічвання ўсіх магчымых рашэнняў. Акрамя таго, паводзіны міксаміцэту ў лабірынце можна апісаць у тэрмінах градыенту харчовых сігналаў.
Падобны эксперымент быў праведзены ў 2010 годзе. Даследчыкі змясцілі плазмодый фізарума на карту Цэнтральнай Японіі, у якой на месцах, што адпавядаюць 36 найбуйнейшым гарадам, размясцілі крыніцы ежы. У вобласці, якія адпавядаюць гарам і азёрам, накіравалі святло рознай інтэнсіўнасці, якога плазмодый пазбягае. У пошуках ежы міксаміцэт спачатку заняў усю вольную прастору, а затым пакінуў толькі тоўстыя цытаплазматычныя цяжы, якія адпавядаюць чыгункам. Створаная ім транспартная сетка амаль цалкам паўтарала існуючую транспартную сетку Японіі. Такім жа чынам былі змадэляваныя транспартныя сеткі Вялікабрытаніі, Іспаніі і Партугаліі, а таксама Рымскай Імперыі на Балканах. Некаторыя аўтары прапануюць выкарыстоўваць падобнае мадэляванне для пошуку яшчэ не адкрытых рымскіх дарог.
Памяць і навучанне Плазмодыі фізарума дэманструюць здольнасць да запамінання ўздзеяння на іх. Так, у эксперыменце, праведзеным у 2008 годзе, слізевік змясцілі на вузкую дарожку ў інкубатар з кантраляванымі тэмпературай і вільготнасцю. Міксаміцэт міграваў уздоўж дарожкі пры спрыяльных умовах. Затым ўмовы тры разы праз роўныя інтэрвалы часу мянялі на больш сухія і прахалодныя, што выклікала запаволенне руху міксаміцэта. У выніку ў спрыяльных умовах ён таксама запавольваў свой рух у той момант, калі чакалася наступная стымуляцыя. Калі далейшай стымуляцыі не адбывалася, фізарум «забываў» пра яе праз 2 цыклы. Але пры яе паўтарэнні плазмодый зноў запавольваўся, чакаючы новую стымуляцыю.
Катэгорыя:Фізарум Катэгорыя:Мадэльныя арганізмы