Кармя́нка, Кармá — рака ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Назва На думку І. Яшкіна, назва Карма паходіць ад тэрміна карма «затока, завадзь у форме рукава», «выступ сушы ў выглядзе паўвострава, які ўразаецца ў балота»І. Я. Яшкін. Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. Мінск, 1971. С. 89-90..
На думку А. Рогалева, гідронімы Карма, Кармянка, Кармалей, Карман, Курмышка можна супаставіць з фіна-угорскімі словамі курм «заліў», «кут», куурна «жолаб», курма «пастка для рыбы»А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 113-118..
На думку В. Жучкевіча, назвы Карма паходзяць ад корм, карміць, карма — агульная назва кармавых угоддзяў. Не выключана і магчымасць сувязі з паняццем крайВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 174-175..
Корань Karm- у літоўскім гідроніме Karmė А. Ванагас звязваў з літоўскім kermėti "густа расці"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 148, 153.
Гідраграфія Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 ‰. Пачынаецца на захад ад вёскі Лебядзёўка, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Гарадок. На рацэ гарадскі пасёлак Карма.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Кармянскага раёна Катэгорыя:Прытокі Сажа