Фларыдскі міжнародны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Маямі, штат Фларыда.
Агульная характарыстыка Заснаваная ў 1965 годзе заканадаўчым органам штата Фларыда, вучэльня адчыніла свае дзверы для студэнтаў у 1972 годзе. Універсітэт вырас і стаў трэцім па велічыні універсітэтам штата і восьмым па велічыні дзяржаўным універсітэтам у Злучаных Штатах па колькасці студэнтаў. Ён мае 11 каледжаў і больш за 40 цэнтраў, устаноў, лабараторый і інстытутаў, якія прапануюць больш за 200 праграм навучання. Гадавы бюджэт універсітэта складае больш за 1,7 мільярда долараў ЗША, а штогадовы эканамічны эфект — больш за 5 мільярдаў долараў ЗША.
Структура Каледж архітэктуры і мастацтваў Каледж мастацтваў, навук і адукацыі Каледж бізнесу Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук Каледж права Каледж медыцыны Каледж медсястрынства і навук аб здароўі Каледж грамадскага здароўя і сацыяльнай работы Школа гасцінасці і турыстычнага менеджменту Школа міжнародных і грамадскіх спраў Ганаровы каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Фларыда
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Фларыды