«Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік» — шматмоўны перакладны слоўнік, складзены Зоськай Верас. Выдадзены ў 1924 годзе ў ВільніДзмітрый Дзятко. ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ XIII — ПАЧАТАК XX СТ. Працяг. Пачатак у № 3, 4 // «Роднае слова» № 6, 2017 ў друкарні Бекера па вуліцы Субач, 2, як выданне газеты «Голас Беларуса».
Змяшчае 424 слоўнікавыя артыкулы з беларускімі народнымі назвамі раслін і адпаведнікамі ў польскай, рускай і лацінскай мовах: званец — dzwoniec pospolity — погремок — rhinanthus vulgaris; сытнік — rozchodnik ostry — очиток острый — sedum acre; трыбулька — trybulka — лук мелкий — allium schoenoprasum.
Крыніцай матэрыялу паслужыла праца «Lud białoruski na Rusi Litewskiej» М. Федароўскага (т. 1), «Маскоўска-беларускі слоўнік» М. Гарэцкага і Г. Гарэцкага (Вільня, 1921), матэрыялы B. Ластоўскага па Лепельшчыне, Дзісеншчыне і Пружаншчыне, а таксама ўласныя запісы аўтара, зробленыя на Гродзеншчыне.
Крыніцы
Спасылкі «Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік»
Катэгорыя:Слоўнікі беларускай мовы Катэгорыя:Кнігі 1924 года Катэгорыя:Перакладныя слоўнікі Катэгорыя:Зоська Верас Катэгорыя:Батаніка ў Беларусі Катэгорыя:Тэрміналагічныя слоўнікі Катэгорыя:Шматмоўныя слоўнікі