Беларуская суполка RAZAM e.V. — некамерцыйнае аб’яднанне (зарэгістраванае таварыства ).
Пазіцыянуе сябе як першае і найбуйнейшае агульнанацыянальнае прадстаўніцтва інтарэсаў людзей з Беларусі, што жывуць у Германіі, а таксама адкрытае для сяброў Беларусі.
Назва Поўная назва арганізацыі па-нямецку — Belarusische Gemeinschaft «RAZAM» e.V. («Беларуская суполка „RAZAM“»). Назва RAZAM адсылае да беларускага слова «разам».
Гісторыя Аб’яднанне заснавана 9 жніўня 2020 года — у дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. У афіцыйных матэрыялах RAZAM стварэнне арганізацыі тлумачыцца ўплывам падзей 2020 года і актывізацыяй беларускай супольнасці ў Германіі.
На агульным сходзе 21 лютага 2023 года быў абраны новы склад рады (пашыранага праўлення), у тым ліку 1-й старшынёй — Юлія Салаўёва, 2-й старшынёй — Іна Румянцава; у склад таксама ўвайшлі іншыя сябры рады (асэсары). 21 лютага 2025 года быў абраны новы склад праўлення на двухгадовы тэрмін на чале з Марыяй Рудзь; з меркаванняў бяспекі арганізацыя паведамляе, што не ўсе члены пашыранага праўлення называюцца публічна.
Прававы статус і статутныя мэты Згодна са статутам, RAZAM мае сядзібу ў Берліне і дзейнічае на федэральным узроўні ў Германіі; арганізацыя дэкларуецца як палітычна, этнічна і канфесійна нейтральная. Фінансавы год супадае з каляндарным годам.
Статут вызначае арганізацыю як такую, што мае дабрачынныя і грамадска карысныя мэты; у ліку мэт — дапамога палітычна, расава або рэлігійна пераследаваным, уцекачам, вымушана перамешчаным асобам, людзям з інваліднасцю і ахвярам злачынстваў, падтрымка мастацтва і культуры, народнай і прафесійнай адукацыі, роўнасці жанчын і мужчын, развіццё талерантнасці і ўзаемаразумення, а таксама падтрымка грамадзянскай актыўнасці ў адпаведных сферах.
Арганізацыя і структура Паштовы адрас аб’яднання пазначаны як Karl-Marx-Allee 1, 10178 Berlin; у гэтым жа раздзеле афіцыйнага сайта падаюцца звесткі пра рэгістрацыю ў рэестры таварыстваў (Amtsgericht Charlottenburg, VR38674 B). Дзейны «прадстаўнічы» склад праўлення на сайце арганізацыі ўключае 1-ю старшыню Марыю Рудзь, 2-ю старшыню д-ра Бэрбель Хайдэ Уль і скарбніцу Лену Борыс.
Арганізацыя мае рэгіянальныя групы; на афіцыйнай старонцы пералічваюцца, у прыватнасці, групы ў Берліне і Брандэнбургу, Саксоніі, Паўночным Рэйне—Вестфаліі, Брэмене, Гамбургу, Баварыі, Гесэне, Саарландзе і Ніжняй Саксоніі. У матэрыялах арганізацыі ў 2022 адзначалася наяўнасць больш як 270 сяброў (членаў) у розных федэральных землях Германіі.
Членства і фінансаванне RAZAM пазіцыянуе сяброўства як адкрытае для людзей, якія падзяляюць мэты арганізацыі; у публікацыях згадваецца колькасць сяброў «больш за 270» (канец 2021 года) і «больш за 250» (пачатак 2023 года).
Паводле апісання на платформе vostel.de, RAZAM фінансуе дзейнасць пераважна праз праектныя гранты дзяржаўных і прыватных фондаў, а таксама праз індывідуальныя ахвяраванні; там жа падаюцца ацэнкі колькасці супрацоўнікаў і валанцёраў (адпаведна 8 і 15).
Дзейнасць У статуце як формы рэалізацыі мэт называюцца публічныя мерапрыемствы (лекцыі, варкшопы, чытанні), супрацоўніцтва з ініцыятывамі з падобнымі мэтамі, інфармаванне пацярпелых пра правы, збор ахвяраванняў і падтрымка асоб у складаных жыццёвых сітуацыях (у тым ліку праз бясплатныя кансультацыі і матэрыяльную дапамогу), а таксама садзейнічанне сацыяльнай, культурнай і іншай інтэграцыі.
Згодна з інфармацыяй праекта Haus der Statistik, RAZAM з 2021 года выкарыстоўвае там памяшканні і рэгулярна праводзіць канцэрты, выставы і чытанні з удзелам мастакоў і актывістаў з Беларусі. У тым жа апісанні адзначаецца, што ў 2022 годзе ў межах «Salon Ukraine» на тэрыторыі Haus der Statistik арганізоўваліся дапамога і прастора для людзей, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне, а таксама збор рэчаў для гуманітарных перавозак.
У сакавіку 2026 года па ініцыятыве супольнасці RAZAM экспанаты беларускага музея ў нямецкім горадзе Ляймен, створанага ў 1982 годзе эмігрантам Юрыем Попкам, былі перавезены ў Віленскі беларускі музей імя Івана ЛуцкевічаВіленскі беларускі музей імя Луцкевіча папоўніўся калекцыяй Юрыя ПопкіВыратаваная культурная спадчына: Беларускі музей з Ляймена цяпер у Вільні.
Узнагароды 23 мая 2023 года суполка RAZAM была ўзнагароджана Грамадзянскай прэміяй СДПГ імя Густава Хайнэмана.
Рэакцыя беларускіх уладаў Летам 2023 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў старонкі суполкі і яе рэгіянальных груп у Instagram экстрэмісцкімі матэрыяламі; пра гэта паведамлялася ў «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў». У 2025 года Телеграм-канал і сайт суполкі былі дабаўлены да «Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Гл. таксама Беларусы Германіі Беларуская дыяспара
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт (DE) Афіцыйны сайт (BE) Рэгіянальныя групы Праўленне (DE)
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Германіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе