Заходне-Фларыдскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Пенсакола, штат Фларыда.
Агульная характарыстыка Першыя студэнты пачалі заняткі ва ўніверсітэце восенню 1967 года, а ў чэрвені 1968 года 58 выпускнікоў атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі на першай урачыстай цырымоніі іх ўручэння.
Галоўны кампус плошчай 6,5 км2 з пагоркамі і натуральнымі лясамі уздоўж ракі Эскамбія знаходзіцца за 16 км на поўнач ад цэнтра горада Пенсакола. Яго аб'екты былі распрацаваны так, каб дапоўніць прыродны ландшафт.
За сваю гісторыю ўніверсітэт надаў больш за 100 тысяч акадэмічных і навуковых ступеняў бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара.
Структура Каледж мастацтваў, сацыяльных і гуманітарных навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі і прафесійнага навучання Каледж здароўя Каледж навукі і інжынерыі
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Фларыда
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Фларыды