Drosera gigantea — від кветкавых насякомаедных раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая клубневая расліна з прамым сцяблом, эндэмік Заходняй Аўстраліі. Расліна выпускае маленькае шчыткападобнае лісце ўздоўж шматлікіх бакавых галін, якія надаюць ёй выгляд невялікага дрэва. Асобныя расліны могуць вырастаць да 0,2 — 1 метра ў вышыню. З-за сваёй высокай дрэвападобнай формы ён лічыцца адным з самых буйных відаў роду. Ён таксама лёгка культывуецца і любіць сырыя і вільготныя ўмовы, якія часта ствараюцца ў цяпліцахD’Amato, Peter. 1998. «The Savage Garden: Cultivating Carnivorous Plants». Ten Speed Press: Berkeley, California. pp. 157.. Белыя кветкі з’яўляюцца са жніўня па лістапад. Чырвоныя клубні гэтага віду могуць вырастаць да 3,8 см у дыяметры і могуць знаходзіцца на глыбіні каля метру пад зямлёйRice, Barry. 2009. The tuberous erect & scrambling Drosera. The Carnivorous Plant FAQ. Accessed online: 12 August 2009..

Арэал

Расце на пясчаных глебах на ўскраінах балот і каля гранітных агаленняў уздоўж узбярэжжа Заходняй Аўстраліі ад Джэралтана на поўначы да Олбані на поўдні.

Таксанамія

Від быў упершыню апісаны і названы Джонам Ліндлі ў яго «Нарысе расліннасці калоніі Суон-Рывер» 1839 года. У 1992 годзе і апісалі новы падвід D. gigantea subsp. geniculata, што вырастае да 0,45 метра вышыні ў чорных пясчаных глебах каля Перта і на поўдзень ад яго. не пагадзіўся з рашэннем Мэрчанта і Лоўры надаць новаму таксону ранг падвіду і, такім чынам, апублікаваў новую камбінацыю таксону ў рангу разнавіднасці ў выпуску «Carnivorous Plant Newsletter» за 1996 год. Ён сцвярджаў, што падвіды павінны быць зарэзерваваны для тых выпадкаў, калі адбылося алапатрычнае або геаграфічна ізаляванае відаўтварэнне, а разнавіднасці лепш выкарыстоўваць у выпадках, калі падазраецца сімпатрычнае відаўтварэннеSchlauer, J. 1996. A dichotomous key to the genus Drosera L. (Droseraceae). Carnivorous Plant Newsletter, 25(3): 67-88.. Іншыя не згодныя з гэтай ацэнкай, таму ў анлайнавай базе дадзеных флоры Заходняй Аўстраліі FloraBase пералічаны таксон D. gigantea var. geniculata (N.G.Marchant & Lowrie) Schlauer як сінонім падвіду.

Значэнне

Было выяўлена, што парасткі расліны змяшчаюць рэдкія другасныя метабаліты нафтахінон, глюказіды, драсерон, гідроксідрасерон і плюмбагін. Мяркуецца, што глюказіды адказваюць за карычневы колер расліны.

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1839 годзе Катэгорыя:Расіца