«Беларуска-польска-расійскі слоўнік» (арыг. Biełaruska-polska-rasijski sloŭnik) — 16-томны трохмоўны слоўнік новай беларускай літаратурнай мовы (125 тыс. рэестравых слоў), складзены дробным памешчык Магілёўскай губерні Язэпам Ціхінскім, які каля 40 гадоў займаўся лексікаграфічнай дзейнасцю (1870-я — пачатак XX ст.) і па гэтай прычыне страціў зрок.

У рукапісным аддзеле бібліятэкі Літоўскай АН імя Урублеўскіх захавалася толькі частка матэрыялаў складальніка (7308 с.), што ўцалела пасля Вялікай Айчыннай вайны і адшукана ў пачатку 1958 г. малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР А. А. Вяржбоўскім (страчаны 4 тамы на літары Б, В, Н, О, Р, Ц, каля 3 тыс. с.)Вяржбоўскі, А. Пошукі трэба працягваць… (рэцэнзія на рукапісны слоўнік Я. Ціхінскага) / А. Вяржбоўскі // БДАМЛМ. − Ф. 12. − Воп. 1. — Д. 622. — Л. 23 — 31. , с. 24 − 25.

Гісторыя ўзнікнення слоўніка Працу па збіранні лексікі беларускай мовы для вялікага трохмоўнага «Biełaruska-polska-rasijskaga sloŭnika» дробны памешчык Магілёўскай губерні Я. Ціхінскі распачаў яшчэ ў 1870-я гады. Яна была завершана аўтарам толькі ў 1900-х гадах. Аб гэтым сведчаць надпісы, зробленыя на старонках рукапісу: над літарай Д (daliczania − dalikacicca) складальнік пазначыў алоўкам «1 styc. 1906», над літарай К (kaczacca — kaczan) «4 listap. 1906» (933, 3r). Даследчык М. Ф. Гуліцкі ўказвае на своеасаблівасць слоўнікавай працы, паколькі ў ёй выкарыстоўваецца трохмоўе, што абумоўлена грамадска-палітычнымі ўмовамі Беларусі таго часу. «Развіццё слоўнікавага саставу беларускай літаратурнай мовы ў XIX ст. адбывалася ва ўмовах існавання на Беларусі так званага полілінгвізму, калі рускія і польскія словы мелі шырокі доступ і ўзбагачалі яе моўна-стылістычныя сродкі» . Ціхінскі імкнуўся адштурхнуцца пэўным сэнсе ад гэтых моў, пераважна абапіраючыся на наяўныя сродкі беларускай мовы.

Праца над слоўнікам адбывалася на працягу 40 гадоў, з гэтай прычыны аўтар страціў зрок. (Аб тэмпе яго працы сведчаць некаторыя факты. З 1904 г. пачаў пісаць у наступным тэмпе: том А на кожным з 11 аркушаў па 16 старонак мае даты: 1, 7, 9, 12, 16, 18, 20, 25 верасня, 8, 9, 19 кастрычніка 1905 г., 37 аркушаў тома К напісаны з 1 лістапада 1906 г. па 26 мая 1907 г.; 96 аркушаў тома Т (каля 30 тыс. слоў) напісаны за год і г.д.). Пасля 1917 г. Ціхінскі цяжка хварэў і ў новых эканамічных умовах не меў магчымасці выдаць слоўнік за ўласныя сродкі. У 1921 г. рукапіс трапіў прадстаўніку навукова-літаратурнага аддзела Народнага камісарыята асветы Беларусі. Пасля заснавання Інбелкульта перададзены ў бібліятэку Інстытута. 16-томны рукапіс перакладнога «Biełaruska-polska-rasijskaga sloŭnika» Ціхінскага ў 641 аўтарскі аркуш прадстаўляў на той час галоўную каштоўнасць Інстытута. М. Байкоў добра быў знаёмы з рукапісам слоўніка і адзначаў памер працы прыкладна ў 10 250 старонак на 150 тысяч слоў беларускай мовы.

Мегаструктура слоўніка У мегаструктуру слоўніка Ціхінскага ўваходзяць аўтарская прадмова і корпус лексічных адзінак. У якасці прадмовы да рукапісу аўтар падае шэсць кароткіх заўваг, якія датычаць напісання беларускіх слоў і ілюстрацыйнага матэрыялу: Każde «О», na które nie pada akcent, zamienia się na «А». W niektórych odcieniach tej mowy, a mianowicie w ziemiach północno-wschodnich «О», na które nie pada akcent, przechodzi w tępy odgłos, jak by w «У» (myłydaja). Każde «О», na które nie pada akcent, zamienia się w «JA». W ziemiach polodniowo-zachodnich w wielu wyrazach nieakcentowane «E» zamienia się na «I» (cipier, nima, nijaki). W powiecie Wołkowyskim od Świsłoczy mówią: poŭchodzili, poŭspadali, poŭmierali. Forma CCA używana w cześciach ziem północno-wschodnich, wschodnich i środkowych, widąc na zachód zmienia się na CSIA lub ną CCIA, a więcej wszystkiego na CSA i ta ostatnia forma wypiera pierwsze z używania

З прадмовы зразумела, што аўтар карыстаецца фанетычным прынцыпам у перадачы беларускіх рэестравых слоў. У слоўніку паслядоўна перадаецца

аканне: paradkam, pa paradku, ażanicca, z rozumam, litar, wokam, razhladać, jakoha, padaszwa, astarożna, stalica. яканне: jadomy, biareznikach, pryniasli, lanicca, hladzieć, ziamli, niapraŭda, apiakunstwa, piata, lażyć, ciakawaści, hladzieć, ahladna. дзеканне: адлюстравана паслядоўна пры дапамозе спалучэнняў dz і дз адпаведна: zwadzić (звадзіць), wadzić, zdziełacca, pachodzić, ludziej, bazhluzdzić. цеканне: адлюстравана паслядоўна незалежна ад месца ў слове. напісанне у нескладовага : гэтая фанетычная з’ява беларускай мовы адлюстроўваецца ў графіка-арфаграфічнай сістэме слоўніка пры дапамозе графемы ŭ у большасці выпадкаў у пазіцыі сярэдзіны ці канца слова пасля галоснага: ababkaŭ, ażaniŭszysia, paczaŭ, doŭha, nasiŭszy, daŭsia, kroŭju, Prusakaŭ, Palakaŭ, abazachociŭsia. У пазіцыі пачатку слова нават пасля папярэдняга галоснага аўтар ставіць звычайнае u: i udow, zapaczkany u krowi, mnie u znaki, na usiakam dzieli, nia uczynić. гук і: як ужо было відаць з вышэйпрыведзеных прыкладаў, Ціхінскі пры кірылічным запісе беларускіх лексем ужываў графему и: абабицца, абацадляникъ, абачиць, абачиваць, абдзирацца, злыдникъ, абакулиць. Гэтая ж графема ўжывалася і для абазначэння гука [ы]: адуриць (параўн. запіс лацінкай aduryć). фрыкатыўны г: перадаецца дастаткова паслядоўна пры дапамозе знака h: hety, abahrawać, hreć, jaho, hetyja, darohi, uhniatania, (w) hrawstwi, zhnusnieć.

Корпус слоўніка Корпус слоўніка Ціхінскага змяшчае 125 тыс. рэестравых слоў. Супраць іншых беларускіх перакладных прац XIX — пачатку XX ст., названы слоўнік самы абʼёмны. Крыніцы матэрыялу слоўніка пакуль што дакладна не высветленыя. «Вядома, Я. Ціхінскі прымаў актыўны ўдзел у дваранскіх выбарах і такім чынам быў знаёмы з шматлікімі валаснымі, павятовымі і губернскімі пісарамі, якія маглі дапамагаць яму збіраць картатэку, ад якой пакуль што нічога не знойдзена»Астанковіч С. Будзько І. Язэп Ціхінскі (1843—1922?) і Адраджэнне Беларусі // Гістарычны альманах. Т. 17. Гародня, 2011. С. 130.

Словы ў корпусе размешчаны паводле лацінскага алфавіту, з выкарыстаннем часткова алфавітна-гнездавога спосабу, у выніку чаго слоўнік дасягнуў найбольшага ахопу лексікі, адлюстраваў яе сістэмныя сувязі, бо ў гняздо ўключаліся многія вытворныя словы: dár, darénia, dareawánia, darawáć, darýe, padarúnak, abdárany, abdarénie, abdarawány, abdarawánia, abdarawánie, abdarówywanie, abdarawá ć, abdarówywá ć,abdarýć, abdarýcial, abdarýcialka, abdarýwać. Нават у параўнанні са слоўнікам Насовіча, у слоўніку Ціхінскага больш дасканала выпісаны дэрываты: kachá́ć, pakacháć, zakacháć, kachácca, pakachácca, zakachácca, kachánaczak, kachánaczka, kachának, kachánka, kachánia, pakachánia, zakachánia, kachány, zakachány, kachánianki; коха́ненький, коха́нка, коха́нне, коха́нокъ, коха́ный, коха́ць, коха́цься.

Слоўнікавыя артыкулы складаюцца па наступным прынцыпе: намінацыя (у беларускай лексемы пазначаны націск), сінонімы і лексічныя варыянты (калі яны ёсць), тлумачэнне, тэкставая ілюстрацыя:

Abábak (абабакъ) grzyb czarny Березовикъ Hryb zwyczajny jadomy szto najbolej rascieć u biareznikach Grzyb pospolity, jedalny, rosnący przeważnie w lasach brzozowych Обыкновенный грибъ, съедобный, ростущий преимущественно въ лесахъ березовыхъ Pryniasli ababkaŭ Przynieśli czarnych grzybów Принесли березовиковъ

Як відаць з прыведзеных прыкладаў, да кожнай лексемы даецца тлумачэнне на адпаведнай мове, чаго не назіраецца ў іншых беларускіх слоўніках таго часу (напрыклад слоўніку Івана Насовіча, у якім беларускія лексемы растлумачаны па-руску).

У параўнанні са слоўнікам Мядзведскага, лексікаграфічнае апісанне тэрмінаадзінак Ціхінскага зроблена больш дасканала. Так, да многіх загалоўных паняццяў аўтар падае акцэнталагічныя, фанетычныя і марфалагічныя варыянты, змешчаныя ў адным або розных артыкулах з адсылкай да галоўнага: danína і daṅ (930, 11r); kabzá, kobzá і kapszá (931, 6r); káchla, káfla і káfal (931, 7v); sábas, sábat і szábus (933, 1v); sahajdák і sajdák (933, 5v); saká, sóka і asaká (933, 6r)) або суправаджае іх шэрагам сінонімаў, якія ўтвараюць сінанімічныя рады: dalína ʻдалинаʼ − nizína - padól (930, 3r); kabán – wiaprúk – parsiúk (931, 2v).

Навуковыя назвы паслядоўна праакцэнтаваны, часам з указаннем рухомага націску: sahán (933, 5r), samabytność (933, 10v), kabálny, kabalistýczny i kabalístaŭski (931, 2r); sakrúszywacca і sakruszácca (933, 57v), забяспечаны часцінамоўнымі паметамі (kabiércawy pr. ковровый (931, 4r); kablón s.m. треска (931, 5 r)), адсылкамі (pabréżża – pabiareża, pabiareża – przybreże − прибережье (932, 20v)), этымалагічнымі даведкамі (dalmátyka z lacin. – далматика (930, 3v); dalihójda z litowsk. – przypiewek – припевъ (930, 1r); damahóh z greck. – демагогъ (930, 5r); kabatáż z hrancuz. − каботажъ (931, 3r)), багатым ілюстрацыйным матэрыялам: Kaadjútar ʻкоадьютаръʼ. Kaadjutar biskupa. Коадьютаръ бискупа (931, 1v); Káchla ʻкафляʼ. Pieczka z kafhaj. Кафлявая печь (931, 7v).

Аналіз рэестра слоўніка сведчыць, што складальнік усебакова раскрываў значэнні слоў, даваў ім кваліфікаванае, даходлівае тлумачэнне шляхам падбору польскіх і рускіх адпаведнікаў, у многіх выпадках дапаўняючы іх энцыклапедычнымі звесткамі: kábuz – кобецъ. Ptuszka z hatunka drapieżnych dziannych rodu sakalow, maje 13 hatunkaŭ. Птица изъ ряда хищныхъ дневныхъ породы соколовъ, имеетъ 13 сортовъ (931, 5v); zaalóhija ʻзоологіяʼ. Nawuka, szto maić za pradmiet usiakuju żywiolu i ich apisania. Наука, имеющая за предметъ животныхъ и ихъ описаніе (934, 3r).

Полісеманты выдзяляюцца ў межах аднаго артыкула са шматзначным рэестравым словам: Sadzíba ʻsaedziba, asada; kusok hruntu hdzie budynki, ahkrod, dwor. Pancki dwor u dziareŭniʼ (933, 4v); saldát ʻToj szto slużyć u wojska, bawicca żaŭnierkaju. Saldaciuha, rycar, wajaka, bahatyrʼ (933, 9r). У падачы амонімаў няма строга вытрыманай сістэмы: у адных выпадках яны размяжоўваюцца і прыводзяцца ў асобных слоўнікавых артыкулах, у другіх аб’яднаны ў адзін: Dalína ʻNizina, padolʼ; Daliná ʻAddalenia, adlehlaśćʼ (930, 3r); Kabála ʻTradycja, padania żydoŭskaja; umienia tajemnaja abcawać z duchami. Hadania u karty sztob wiedać szto budzić. Spisak, intryha, plotka, zmovaʼ (931, 2r).

Аснову слоўніка складае агульнаўжывальная лексіка беларускай мовы. Разам з тым у ім адзначана шмат рэгіянальных слоў пераважна з тэрыторыі ўсходняй Беларусі: pożnia, pachać, piańka, але не толькі: milta, paranasznik, pajedzie. Адначасова ў слоўніку адзначаецца шмат лексем, якія маглі існаваць толькі ва ўжытку адукаванай, інтэлігентнай часткі беларускамоўнага грамадства: abacadła, lamantar, abacadlanik, abanament, abanawać, abaraniać і інш.

Слоўнік Ціхінскага змяшчае і шмат анамастычных намінацый: тапонімы (Albania, Abchazja, Hawana, Dancyh, назвы міфалагічных істот (Minerwa, Jason), прозвішчы вядомых гістарычных асоб, уласныя імёны (Albin, Aksiuta). Тлумачэнне такога роду намінацый набліжана да энцыклапедычных артыкулаў.

Асаблівую каштоўнасць і матэрыял для вывучэння складаюць анамастычныя назвы, якія маюць дачыненне да гісторыі, культуры і этнаграфіі Беларусі:

Palésia(Паліеся) Polesie Полѣсье Palesica (Палѣсица) kraj szto lażyć pad wialikimi lasami, lasisty. Biarahi, koncy lasoŭ. Szmaty daŭnych wajawodztw: Bresko-Litoŭskoho, Wałyńskaho i Kijaŭskoho, szto najbolaj usiaho majuć lasoŭ. Kraj pod wielkomo lasami leżący, lesisty. Brzegi, krańce lasów. Cześć dawnych województw: Bresko-Litewskiego, Wołyńskiego i Kijowskiego najwięcej obfitujących w lasy. Край около большихъ лѣсовъ лежащий, лѣсной. Берега, концы лѣсовъ. Часть бывшихъ воеводствъ: Бреско-Литовского, Волынского и Киевского, болѣе всего изобильныхъ въ лѣса