Бадзя́к балотны (Cirsium palustre) — від кветкавых травяністых раслін роду сямейства .

Апісанне Двухгадовая расліна вышынёй 50—150 см. Сцябло прамастойнае, крылатае, павуцініста-шарсцістае, крылы з калючкамі па краі. Ніжняе лісце чаранковае, астатняе — сядзячае, зверху голае, знізу апушанае, па краях з шыпікамі.

Кветкавыя кошыкі малінавыя, зрэдку белыя, сядзячыя або на кароткіх кветаножках, скучаны клубочкамі на краях сцябла і галінак. Абгортка павуцініста-апушаная, смаліста-ліпкая, з калючкамі. Сямянка белая або пурпуровая.

Распаўсюджанне і экалогія Расце на балотах, сырых лугах, сярод хмызняку, па берагах вадаёмаў, на пустках, высечках, каля дарог. На тэрыторыі Беларусі цвіце ў чэрвені—ліпені. Пустазелле лугоў, пагаршае якасць сена. Сявятлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, мезатроф.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Бадзяк Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1772 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пустазелле