Саратога () — горад у акрузе Санта-Клара, штата Каліфорнія, ЗША. Горад размешчаны ў заходняй частцы даліны Санта-Клара, на захадзе ад Сан-Хасэ, у раёне заліва Сан-Францыска. Насельніцтва - 30 153 чалавекі (перапіс 2019).
Па версіі Forbes у 2009 годзе Саратога быў адным з 20 самых адукаваных малых гарадоў Амерыкі. У 2010 годзе агенцтва Bloomberg Businessweek абвясціла, што Саратога з'яўляецца самым дарагім прыгарадам у Каліфорніі.
Катэгорыя:Гарады Каліфорніі