Сунская парча () паходзіць з горада Сучжоў правінцыі Цзянсу КНР і разам з шуцзінь з Сычуані і юньцзінь з Нанкіна прадстаўляе «тры ўзроўні дасканаласці кітайскай парчы». Аб’ект .
Апісанне
Сучжоўская сунская парча ствараецца з шоўку і адрозніваецца яркай афарбоўкай, тонка прамаляваным узорам, трываласцю і мяккасцю.
Ад вытворчасці шаўковай ніткі і афарбоўкі да гатовага прадукту тканіна праходзіць больш за 20 розных тэхналагічных этапаў.
Узор тканіны складаецца з геаметрычных паўтаральных фігур, у якія абрамлены розныя выявы, сярод якіх могуць быць кветкі, травы, восем скарбаў (.), , (.) і іншыя малюнкі. Для фарбавання выкарыстоўваюцца толькі фарбавальнікі натуральнага паходжання. Структура тканіны вызначаецца «трохсаржавым перапляценнем» (.).
Сунская парча выкарыстоўваецца як для вырабу адзення, так і як аснова для твораў выяўленчага мастацтва і каліграфіі. Напрыклад, у Музеі імператарскага палаца ў Пекіне захоўваецца пашыты з сунскай парчы падчас праўлення імператара Цяньлуна скрутак «Свет асалоды» () вышынёй 448 мі і шырынёй 196,5 см.
Гісторыя Найбольш верагоднае паходжанне назвы сучжоўскай парчы звязана з імем эпохі Сун, у канцы якой у Сужчоў зарадзілася традыцыя вырабу сунцзінь. У гэты час Сужчоў з’яўляўся цэнтрам вытворчасці шоўку ў Кітаі.
У далейшым на працягу стагоддзяў тэхналогіі вырабу парчы ўдасканальваліся, мяняліся стылі ўзору. Так, напрыклад, у часы дынастый Юань і Мін у моду ўвайшлі залаты уток і фігурны атлас. Сунцзінь была папулярная з XIV па XIX стагоддзе, найбольшы яе росквіт прыйшоўся на час праўлення імператараў Кансі і Цяньлуна (XVI—XVII стагоддзя).
У пачатку XX стагоддзя заходнія тэкстыльныя тэхналогіі прывялі да паступовага заняпаду традыцыйных кітайскіх вытворчасцяў тканіны, і на працягу XX стагоддзя тэхналогія вырабу сучжоўскай парчы была амаль страчана.
У 1995 годзе ў Сужчоў для выратавання традыцый стварэння сунскай парчы быў створаны Цэнтр аднаўлення традыцыі шаўковай вышыўкі ().
5 чэрвеня 2007 года сунцзінь была ўключана ў першы спіс з 226 аб’ектаў .
28 верасня 2009 года на чацвёртай сесіі Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Абу-Дабі шаўкаводства і шаўкапрадзенне ў Кітаі, часткай якога з’яўляецца выраб сунскай парчы, было ўнесена ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Сунцзінь разам з шуцзін з Сычуані і юньцзін з Нанкін называюць «трыма ўзроўнямі дасканаласці кітайскай парчы» або таксама — «тры знакамітыя парчы» ().
Катэгорыя:Сучжоў Катэгорыя:Кітайскі шоўк