Сан-Луіс-Абіспа () — горад на цэнтральным узбярэжжы Каліфорніі, размешчаны паміж Сан-Францыска і Лос-Анджэлесам, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Заснаваны ў 1772 годзе, Сан-Луіс-Абіспа з’яўляецца адным з найстарэйшых гарадоў Каліфорніі. Насельніцтва горада — 45 119 чалавек (перапіс 2010 года).
У горадзе знаходзяцца Каліфарнійскі політэхнічны ўніверсітэт штата, заснаваны ў 1901 годзе, грамадскі каледж Куэста (1963 год).
Катэгорыя:Гарады Каліфорніі