Уінтрапаўскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Рок-Хіл у штаце Паўднёвая Караліна.

Агульная характарыстыка Універсітэт заснаваны ў 1886 годзе Дэвідам Бэнкрофтам Джонсанам, які працаваў школьным суперінтэндантам у горадзе Калумбія. Ён атрымаў грант ад Роберта Чарльза Уінтрапа, бостанскага філантропа, на стварэнне вучэльні.

Галоўны акадэмічны і жылы кампус плошчай 40,5 га размешчаны ў горадзе Рок-Хіл за 40 км на паўднёвы захад ад горада Шарлат і за 114 км на поўнач ад горада Калумбія, сталіцы штата Паўднёвая Караліна.

Структура Каледж бізнес-адміністравання Каледж адукацыі Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў Каледж мастацтваў і навук

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўднёвая Караліна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўднёвай Караліны