«Тар» () — амерыканская 2022 года, пастаўленая рэжысёрам па ўласным сцэнарыі. Галоўную ролю выканала Кейт Бланшэт.
Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2022 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 79-га Венецыянскага кінафестывалю.
Сюжэт Сусветна прызнаная дырыжорка і кампазітарка Лідыя Тар становіцца першай у гісторыі жанчынай-дырыжоркай Берлінскага філарманічнага аркестра. Яна дае інтэрв’ю, выпускае кнігі, выкладае і на новай пасадзе прыступае да рэпетыцый сімфоніі №5 Малера, а таксама клапоціцца аб сваёй партнёрцы — першай скрыпцы аркестра — і маленькай прыёмнай дачцэ. Але калі адна з яе былых падапечных забівае сябе, бездакорная рэпутацыя Лідыі аказваецца пад пагрозай.
Акцёрскі склад Кейт Бланшэт — Лідыя Тар — Шэран Гуднаў — Франчэска Ленціні — Вольга Меткіна
Вытворчасць і прэм’ера «Тар» — першы фільм Тода Філда пасля 16-гадовага перапынку. Сцэнарый напісаў сам рэжысэр, прычым, па яго словах, галоўная роля з самага пачатку прызначалася Кейт Бланшэт. Праект быў анансаваны ў красавіку 2021 года, у верасні да яго далучыліся Наэмі Мерлан і нямецкая актрыса Ніна Хос, а кампазітарам стала Хільдур Гуднадоўцір. Здымкі пачаліся ў Берліне ў жніўні 2021 года. Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2022 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 79-га Венецыянскага кінафестывалюБайопик Монро и Шаламе в роли людоеда: главные фильмы Венецианского кинофестиваля. 7 кастрычніка 2022 года «Тар» выйшла ў пракат у ЗША.
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 72 узнагародамі і яшчэ 244 намінацыямі на кінапрэміі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2022 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2022 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Тода Філда Катэгорыя:Фільмы Focus Features Катэгорыя:Фільмы Universal Pictures