Аякс Малы () — герой старажытнагрэчаскай міфалогіі, сын лакрыдскага валадара Элея, удзельнік Траянскай вайны.

Відавочна, культ Аякса існаваў да стварэння Эпічнага цыкла, прысвечанага Траянскай вайне. Ён лічыўся адным з заступнікаў маракоў і воінаў.

У Іліядзе паведамляецца, што Аякс узначальваў 40 грэчаскіх караблёў, якія прыбылі для аблогі Троі, быў выдатным воінам, хутка бегаў. Падчас захопу Троі выцягнуў Касандру, што хавалася за алтаром багіні Афіны, і згвалтаваў яе. Гэта раз'юшыла як паплечнікаў самога Аякса, так і Афіну. Яна адпомсціла тым, што выклікала падчас вяртання грэкаў буру каля Эўбеі і раскідала іх флот. У Адысее апавядаецца, быццам бы карабель Аякса загінуў, але з дапамогай Пасейдона герой зачапіўся за скалу і, здавалася, выратаваўся. Аднак ён пачаў лаяць багоў, і гняўлівы Пасейдон рашчапіў скалу, так што Аякс патануў.

Сафокл прысвяціў Аяксу асобную трагедыю, ад якой да нашага часу захавалася толькі некалькі фрагментаў.

Спасылкі List of Characters in 'The Iliad' The Finer Points of Mythology and Science AJAX THE LESSER IN GREEK MYTHOLOGY

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Удзельнікі Траянскай вайны