Гу́тараў — мужчынскае прозвішча. Дэрыват з суфіксам -аў ад антрапоніма Гутар: Гутар-аў. У аснове антрапоніма — апелятыў аманімічнай структуры «гутар» — «той, хто гутарыць, размоўца», нульсуфіксавае ўтварэнне: гутарыць — гутар(-ыць)Павел Сцяцко. Онімы пісьменнікаў. // «Роднае слова» № 8, 2016.
Вядомыя носьбіты Віктар Сяргеевіч Гутараў (нар. 1959) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Іван Васільевіч Гутараў (1906—1967) — беларускі літаратуразнавец і фалькларыст.