Феетвілскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Феетвіл у штаце Паўночная Караліна.
Агульная характарыстыка Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Таксама гэта другая старэйшая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова штата.
Універсітэт прапануе ступені бакалаўра па 43 напрамках навучання, ступені магістра па 23 напрамках і адну праграму аспірантуры па менеджменту адукацыі.
Структура Каледж бізнесу і эканомікі Каледж адукацыі Каледж здароўя, навукі і тэхналогій Каледж гуманітарных і сацыяльных навук
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўночная Караліна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўночнай Караліны