Пліса́, Яблынька — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці і Крупскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра).

Назва На думку У. Тапарова і А. Трубачова, паходжанне назвы Пліса няяснае. Яе звязваюць з балцкімі або славянскімі тэрмінамі.

Гідраграфія Даўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 179 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Раманаўка Талачынскага раёна, вусце ў межах вёскі Пліса Крупскага раёна.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Талачынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Крупскага раёна Катэгорыя:Прытокі Бабра