Алабамскі сельскагаспадарча-механічны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Хантсвіл у штаце Алабама.
Агульная характарыстыка Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Заснаваная ў 1875 годзе, сваю цяперашнюю назву вучэльня атрымала ў 1969 годзе.
Гістарычны раён кампуса ўніверсітэта, таксама вядомы як гістарычны раён Каледж Нормал Хіл, мае 28 будынкаў і чатыры збудаванні, занесеныя ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі, жыцця і прыродазнаўства Каледж бізнесу і грамадскіх адносін Каледж адукацыі, гуманітарных навук і навук аб паводзінах Каледж інжынерыі, тэхналогій і фізічных навук Школа паслядыпломнай адукацыі
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Алабама
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Алабамы