Рэўматоідны артрыт () — сістэмнае запаленчае захворванне злучальнай тканкі з пераважнай паразай дробных суставаў па тыпу эразіўна-дэструктыўнага поліартрыта невыразнай этыялогіі са складаным аутаімунным патагенезам.
Этымалогія назвы Слова «рэўматоідны» паходзіць ад , дзе rheumat- утворана ад , што значыць «плынь», а суфікс -oideus азначае «падобны». Слова «артрыт» ўтворана ад , дзе arthr- ад перакладаецца як «сустаў» і суфікс «-itis» значаць «стан запалення».
Эпідэміялогія Рэўматоідны артрыт (РА) распаўсюджаны па ўсім свеце, і да яго схільныя ўсе этнічныя групы. Распаўсюджанасць 0,5-1 % (да 5 % у пажылых) у развітых краінах. Кожны год захворвае ад 5 да 50 чалавек на 100 000 насельніцтва. У 2010 годзе ад рэўматоіднага артрыту ў свеце памерла каля 49 тысяч чалавек.
Сярэдні ўзрост пачатку захворвання складае 40-50 гадоў для жанчын і некалькі больш для мужчын. Жанчыны хварэюць у 3-5 разоў часцей за мужчын.
Фактары рызыкі Для жанчын працягласць кармлення грудзьмі зніжае верагоднасць развіцця РА. Кармленне грудзьмі на працягу 24 месяцаў і даўжэй паніжае рызыку развіцця рака малочнай залозы.
Патагенез Спецыялісты адносяць рэўматоідны артрыт да аўтаімунных захворванняў. Для гэтай групы захворванняў характэрна змяненне паводзін клетак-абаронцаў — лімфацытаў. Яны, замест таго, каб актыўна распазнаваць чужародныя бактэрыі, грыбы, вірусы, і знішчаць іх, пачынаюць атакаваць ўласныя здаровыя клеткі.
На позніх этапах рэўматоіднага артрыту проліфератыўныя працэсы (рост пануса) могуць не залежыць ад аўтаімунных механізмаў і падтрымліваюцца аўтаномнаВнутренние болезни : учебник. — М. : ГЭОТАР-Медиа, 2008. — 496 с..
Дыягностыка Пры аналізе крыві даследуюць хуткасць асядання эрытрацытаў (ХАЭ), рэўматоідны фактар (рэўма-фактар), колькасць трамбацытаў і г. д. Найбольш прагрэсіўным аналізам з’яўляецца тытр антыцелаў да цыклічнага цытрулін-змяшчальнага пептыда-АЛЦП, анты-ЦЦП, anti-CCP (Мазураў, 2005, с. 103).
Лячэнне Пры наяўнасці інфекцыі або падазрэнні на яе (сухоты, іерсініёз і т. п.) неабходная тэрапія адпаведным антыбактэрыйным прэпаратам. Пры адсутнасці яркіх пазасустаўных праяў (напрыклад, высокай ліхаманкі, сіндрому Фелці або полінеўрапатыя) лячэнне сустаўнага сіндрому пачынаюць з падбору несцероідных супрацьзапаленчых сродкаў (НПВС). У найбольш запалёныя суставы можна ўводзіць корцікастэроідныя прэпараты.
Таргетная тэрапія У 2022 годзе быў ухвалены .
Міярэлаксанты Міярэлаксанты не эфектыўныя для палягчэння боляў пры рэўматоідным артрыце.
Прагноз Рэўматоідны артрыт скарачае працягласць жыцця ў сярэднім на 3—12 гадоўKitas, George (4 April 2006) Why is life span shortened by Rheumatoid Arthritis? National Rheumatoid Arthritis Society. Даследаванні 2005 года, праведзенае Клінікай Маё, паказала, што рызыка сардэчных захворванняў у два разы вышэй у людзей, якія пакутуюць рэўматоідным артрытамRheumatoid Arthritis Patients Have Double the Risk of Heart Failure. mayoclinic.org (3 February 2005)., незалежна ад іншых фактараў рызыкі, такіх як дыябет, алкагалізм, павышаны халестэрын і атлусценне. Механізм, з-за якога павышаецца рызыка сардэчных захворванняў, невядомы; наяўнасць хранічнага запалення лічыцца значным фактарам. Магчыма, выкарыстанне новых біялагічных прэпаратаў здольна павялічыць працягласць жыцця і знізіць рызыкі для сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама запаволіць развіццё атэрасклерозу. Абмежаваныя даследаванні дэманструюць зніжэнне рызык сэрцава-судзінных захворванняў, пры гэтым назіраецца рост агульнага ўзроўню халестэрыну пры нязменным індэксе атэрагеннасці..
Гісторыя Самыя першыя сляды рэўматоіднага артрыту належаць да 4500 года да н. э. Яны былі выяўленыя на выкапнёвых фрагментах шкілетаў індзейцаў, знойдзеных у Тэнэсі, ЗША. Першы дакумент, які апісвае сімптомы, вельмі нагадваюць сімптомы рэўматоіднага артрыту, датуецца 123 годам. Сімптомы рэўматоіднага артрыту адзначалі ў людзей, намаляваных на некаторых карцінах фламандскіх мастакоў, напрыклад, «Тры грацыі» Рубенса.
Першае апісанне рэўматоіднага артрыту як самастойнай назалагічнай формы (пад назвай першаснай астэнічнай падагры — la goutte asthénique primitive) было выканана ў 1800 годзе Агюстэнам Жакобам Ландре-Бавэ па выніках назіранняў у шпіталі Сальпетрыер пад кіраўніцтвам Філіпа Пінеля. Захворванне атрымала сваё сучаснае імя ў апублікаваным 1859 годзе «Трактат пра прыроду і лячэнне падагры і рэўматычнай падагры»A.B.Garrod. Treatise on nature and treatment of gout and rheumatic gout. London: Walton and Maberly, 1859. Альфред Бэрынг Гаро.
Літаратура
Ігнацьеў В. К. Рэўматоідны артрыт. — Петразаводск, 1997 (у суаўтарстве)
Дзіцячыя хваробы. Баранаў А. А. // 2002.
Спасылкі
Міжрэгіянальная грамадская арганізацыя садзейнічання дзецям-інвалідам, якія пакутуюць на рэўматычныя хваробы, «Адраджэнне» Дабрачынная праграма дапамогі дзецям, якія пакутуюць рэўматоіднымі захворваннямі Доказы сувязі кішачных бактэрый з развіццём рэўматоіднага артрыту
Катэгорыя:Рэўматалогія Катэгорыя:Захворванні суставаў