Невада-Сіці () — горад у акрузе Невада, штат Каліфорнія, ЗША. Цэнтр акругі. Першыя паселішчы на месцы горада ўзніклі ў 1849 годзе ў эпоху Каліфарнійскай залатой ліхаманкі. Залаты тунэль на паўночным баку Deer Creek быў першым рудніком, гэты россып знайшлі ў 1850 годзе. Там жа, на Deer Creek, у жніўні 1850 года быў пастаўлены лесапільны завод Lewis & Son з вадзяным колам.

У 1850—1851 гг Невада быў адным з важных гарадоў сярод золатаздабывальных акруг Каліфорніі. Статус горада быў — 19 красавіка 1856 года.

Катэгорыя:Гарады Каліфорніі