«Тэхнічная тэрміналогія» (арыг. Тэхнічная тэрміналёгія) — руска-беларускі перакладны слоўнік тэхнічнай тэрміналогіі, складзены мовазнаўцам Алесем Гурло. Планаваліся два выпускі слоўніка, першы быў выдадзены Беларускай акадэміяй навук у 1932 годзе ў Менску. Налічвае больш за 6 тысяч лексічных адзінак. Спосаб арганізацыі рэестра ў слоўніку — алфавітна-гнездавы. Ён ахапіў тэрміналогію паравых катлоў­, паравых поршневых машын, турбін і рухавікоў унутранага згарання.

Слоўнік адыграў станоўчую ролю ў гісторыі развіцця тэх­ніч­най тэрміналогіі на беларускай мове. Безумоўна, слоўнік не мог ахапіць усю тагачасную тэх­нічную тэрміналогію, аднак ён паклаў пачатак сістэматызаванай распрацоўцы і вы­ву­чэнню спецыяльнай лексікіБеларуская мова. Прафесійная лексіка : дапаможнік па вывучэнню дысцыпліны / Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт», Кафедра беларускай і рускай моў; [складальнікі: А. П. Занкавіч, Т. М. Капусціч, Г. А. Смалянка]. — Мінск : БДАТУ, 2006. — 145 с. ; 20 см. — Частка тэксту на рускай, балгарскай і польскай мовах. — Бібліяграфія: с. 141—144. Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 270 экз. — ISBN 985-6770-02-5..

Бібліяграфія Тэхнічная тэрміналёгія: у 2 вып. / Ін-т мовазнаўства БАН; уклад. А. Гурло. — Мн.: БАН, 1932. — Вып. 1. — 262 с

Катэгорыя:Перакладныя слоўнікі Катэгорыя:Кнігі 1932 года Катэгорыя:Слоўнікі беларускай мовы Катэгорыя:Алесь Гурло Катэгорыя:Тэхнічныя навукі