Ян Антоній Гараін (, 1686 — 1777) — дзяржаўны дзеяч і ўраднік Рэчы Паспалітай.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Гараінаў герба «Шранява». Сын Фларыяна Казіміра Гараіна і Ганны Элеаноры Ардынец. Нарадзіўся ў 1686 годзе. У маладосці падтрымліваў партыю Станіслава Ляшчынскага, ваяваў супраць караля Аўгуста II. Але пасля памірыўся з каралём.

У 1720 годзе прызначаны віленскім пісарам гродскім. У 1729 годзе ён быў адным з тых, хто сарваў пасяджэнне Варшаўскага сойма. У 1731 годзе стаў віленскім чашнікам, а ў 1748 годзе — віленскім падкаморым. Адначасова выконваў абавязкі віленскага падваяводы. У 1733 г. атрымаў магілёўскае і ялоўскае староствы.

У 1764 годзе прызначаны кашталянам берасцейскім. У тым жа годзе быў прадстаўніком ад Віленскага ваяводства на сойме, дзе быў выбраны ў Скарбовую камісію Вялікага Княства Літоўскага. У 1765 годзе ўзнагароджаны ордэнам Святога Станіслава.

У 1768 годзе быў прызначаны берасцейскім ваяводам. Ён займаў пасаду да сваёй смерці ў 1777 годзе. У 1768 годзе ён далучыўся да Барскай канфедэрацыі, якую пакінуў у 1772 годзе.

Сям’я Двойчы быў жанаты. Першы раз з Яаннай Элеанорай з Путкамераў, дачкой стольніка інфлянцкага Ваўжынца Путкамера. З ёй дзеці: Міхал Пётр (1729—1768), віленскі падкаморы.

У другім шлюбе з Монікай Свінкай Зялінскай. З ёй дзеці: Казімір Тадэвуш Ян Непамуцэн Юзаф

Крыніцы Seweryn Uruski «Rodzina. Herbarz Szlachty Polskiej» (tom 5, s. 178—180, Horainowie herbu Szreniawa) Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. I, Warszawa 2006, s. 391.

Катэгорыя:Барскія канфедэраты Катэгорыя:Кашталяны берасцейскія Катэгорыя:Ваяводы берасцейскія Катэгорыя:Памерлі ў Літве Ян Антоні Катэгорыя:Падчашыі віленскія Катэгорыя:Старосты ялоўскія