Андрэй Васілевіч Мірскі (24 лютага 1957, Мінск — 22 лютага 2012) — беларускі мастак-жывапісец, вучань Віталя Цвіркі. Працаваў у жанрах пейзажу і нацюрморта.

Біяграфія У 1982 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне дызайну, праз год пераведзены на аддзяленне станковага жывапісу. Выкладчыкамі былі: прафесар Віктар Грамыка, прафесар Пётр Крохалёў, народны мастак, прафесар Май Данцыг. Вялікі ўплыў на развіццё мастака аказаў Народны мастак Беларусі Віталь Цвірка — шмат часу правялі разам, працуючы ў майстэрні і выязджалі на пленэры. Лепшы беларускі мастак свайго часу, які працаваў у жанрах пейзажу і нацюрморту.

У 1997 годзе прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.

У 1985—2012 гадах працуе ў Мінску, актыўна ўдзельнічае ў розных выставах, у тым ліку праходзяць персанальныя выставы ў ЗША, Польшчы, Германіі і іншых краінах.

Большасць твораў А. Мірскага знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, ЗША, Францыі, Кітая, Германіі, Польшчы, Латвіі, Вялікабрытаніі і Арабскіх Эміратаў.

Творы знаходзяцца ў зборах Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь фондах Беларускага саюза мастакоў Літаратурным музеі Я. Коласа Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь Берлінская галерэя (Berlinische Galerie) Галерэя «Прадмесце» (Мінск, Беларусь) Музей сучаснага рускага мастацтва ў Джэрсі-Сіці, ЗША

Галерэя

Літаратура

Спасылкі Андрэй Мірскі Андрэй Мірскі вучань Віталя Цвіркі Андрэй Мірскі калекцыя карцін Карціны Андрэя Васілевіча Мірскага продаж твораў мастака А. В. Мірскага