H-II (H2) — японская ракета-носьбіт, якая здзейсніла сем палётаў паміж 1994 і 1999 гадамі, з якіх пяць былі паспяховымі. Яна была распрацаваная NASDA, каб задаволіць патрэбу Японіі ў цяжэйшай ракеце для запуску буйнейшых спадарожнікаў. Гэта была першая японская двухступеньчатая ракета на вадкім паліве, вырабленая з выкарыстаннем толькі сваіх тэхналогій. З-за праблем з надзейнасцю і высокага кошту яна была заменена на H-IIA.
Кантэкст Да стварэння H-II японскае касмічнае агенцтва NASDA павінна было выкарыстоўваць у сваіх ракетах кампаненты, ліцэнзаваныя ЗША. У прыватнасці, крытычна важныя тэхналогіі H-I і яе папярэднікаў сыходзілі ад ракет Delta (вытворца ракет Delta, McDonnell Douglas, пазней Boeing і United Launch Alliance, пазней выкарыстаюць тэхналогіі H-II для стварэння Delta III, хоць гэты праект і не быў вельмі паспяховым). Нягледзячы на тое, што ў H-I частка кампанентаў была японскага паходжання, такія як рухавік LE-5 на другой ступені і інерцыяльная сістэма навядзення, самая важная частка, рухавік першай ступені, была ліцэнзійнай версіяй амерыканскага Thor-ELT. Дзякуючы распрацоўцы вадкаснага рухавіка LE-7 і цвердапаліўных паскаральнікаў для першай ступені, усе ступені Н-II зрабіліся «айчыннай распрацоўкай».
Згодна з прэс-рэлізам NASDA, H-II была распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі:
Распрацоўка ракеты-носьбіта з выкарыстаннем японскіх касмічных тэхналогій. Скарачэнне як тэрміну распрацоўкі, так і выдаткаў, за кошт максімальна шырокага выкарыстання ўжо распрацаваных тэхналогій. Распрацоўка ракеты, якую можна будзе запускаць з існуючага касмічнага цэнтра Танегасіма. Выкарыстанне крытэраў праектавання, якія забяспечаць дастатковую прадуктыўнасць як асноўных сістэм, так і падсістэм.
H-II была ў асноўным новай ракетай, уключаючы новыя вялікія бакі LH2 / LOX першай ступені і новую канфігурацыю бакаў верхняй ступені. Другая ступень абсталявана адным рухавіком LE-5A.
Гісторыя
Распрацоўка рухавіка LE-7 пачалася ў 1984 годзе і не абышлася без складанасцей і здарэнняў: аднойчы падчас працы над рухавіком у выніку выпадковага выбуху загінуў рабочы. Першы рухавік быў завершаны ў 1994 годзе, на два гады пазней запланаванага. Для кіравання аперацыямі па запуску пасля завяршэння праектавання ракеты была створана Rocket Systems Corporation, кансорцыум з 74 кампаній, уключаючы Mitsubishi Heavy Industries, Nissan Motors і NEC. У 1992 годзе там працавала 33 чалавекі.
У 1994 годзе NASDA здолела запусціць першую ракету H-II, а да 1997 года здзейсніла пяць пускаў. Аднак кожны запуск каштаваў 19 мільярдаў ен (190 мільёнаў долараў ЗША), што занадта дорага ў параўнанні з міжнароднымі канкурэнтамі, такімі як Ariane. Распрацоўка ракеты наступнага пакалення H-IIA пачалася з мэтай змяншэння выдаткаў на запуск.
У 1996 годзе RSC падпісала кантракт з Hughes Space and Communications Group на запуск 10 спадарожнікаў. Паслядоўная няўдача 5 запуску ў 1998 годзе і 8 запуску ў наступным годзе прывяла да спынення палётаў мадэлі H-II і разрыву кантракта з Hughes. Каб высветліць прычыну няўдач і накіраваць рэсурсы на H-IIA, NASDA адмяніла 7 запуск (які павінен быў быць запушчаны пасля 8 з-за змяненняў у раскладзе) і скончыла палёты H-II.
Гісторыя запускаў Нумар запуску Дата / час (UTC) Месца запуску Карысная нагрузка Арбіта Вынік запуску TF1 (тэставы палёт) 3 лютага 1994 22:20 Стартавы комплекс Ёсінобу OREX (эксперымент вяртання з арбіты), VEP (карысная нагрузка ацэнкі ракеты) НАА / ГПАПоспех Рюсэй, Мёдзё (альтэрнатыўныя назвы спадарожнікаў) TF2 28 жніўня 1994 07:50 Стартавы комплекс Ёсінобу ETS-VI (Інжынерны выпрабавальны спадарожнік-VI) ГСАПоспех Кіку 6 TF3 18 сакавіка 1995 08:01 Стартавы комплекс Ёсінобу GMS-5 (геастацыянарны метэаралагічны спадарожнік-5) / SFU (касмічны лётчык) ГСА / НААПоспех Хімавары 5 F4 17 жніўня 1996 01:53 Стартавы комплекс Ёсінобу ADEOS I (удасканалены спадарожнік для назірання за Зямлёй) / Fuji OSCAR 29, JAS-2 НААПоспех Мідоры, Фудзі 3 F6 27 лістапада 1997 21:27 Стартавы комплекс Ёсінобу TRMM (Місія па вымярэнні трапічных ападкаў) / ETS-VII (Інжынерны выпрабавальны спадарожнік-VII) НААПоспех Кіку 7 (Орыхімэ і Хікабосі) F5 21 лютага 1998 07:55 Стартавы комплекс Ёсінобу COMETS (Тэставыя спадарожнікі камунікацый і вяшчання) ГСАЧастковая няўдача Какехашы. Няправільная пайка ў сістэме астуджэння рухавіка другой ступені прывяла да прагарання рухавіка і пашкоджання кабеля, што прывяло да адключэння пасярод другога ўключэння верхняй ступені, у выніку чаго ступень з грузам апынуліся на эліптычнай НАА замест ГПА. Рухавікі спадарожнікаў паднялі арбіту ў дастатковай ступені, каб можна было правесці некаторыя запланаваныя эксперыменты па сувязі. F8 15 лістапада 1999 07:29 Стартавы комплекс Ёсінобу MTSAT (шматфункцыянальны транспартны спадарожнік) ГСАНяўдача Кавітацыя ў крыльчатцы вадароднага турбанасоса першай ступені выклікала руйнаванне лопасці крыльчаткі, што прывяло да спынення падачы паліва і хуткага адключэння рухавіка на 239 секундзе палёту. Ракета ўпала ў акіян у 380 км на паўночны захад ад Ціцідзімы.
Гл. таксама
Арбітальны самалёт H-II (HOPE) Грузавы карабель H-II (HTV) Ракеты, створаныя на аснове H-II: H-IIA H-IIB
Зноскі
Катэгорыя:Касманаўтыка Японіі Катэгорыя:Ракеты-носьбіты