MySQL (май-эс-кью-эл) — рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных з адкрытым зыходным кодам. Яе назва ўяўляе сабой спалучэнне імені дачкі сузаснавальніка MySQL Майкла Відэніуса (Май, ) і назвы мовы запытаў SQL. Акрамя кіравання рэляцыйнымі базамі даных, MySQL забяспечвае доступ праз сеціва, стварэнне рэзервовых копій і кіраванне карыстальнікамі.

MySQL з’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем з адкрытым зыходным кодам у адпаведнасці з умовамі GNU General Public License, а таксама даступна пад рознымі прапрыетарнымі ліцэнзіямі. MySQL была створана ў 1995 годзе шведскай кампаніяй MySQL AB.

MySQL выкарыстоўваецца вялікай колькасцю папулярных сайтаў, такіх як Facebook, Flickr, MediaWiki, Twitter, і YouTube. MySQL з’яўляецца кампанентам праграмнага стэка LAMP (абрэвіятура ад Linux, Apache, MySQL, Perl/PHP/Python), на якім пабудаваныя многія вэб-праграмы. Таксама MySQL выкарыстоўваецца ў такіх сістэмах кіравання змесцівам (CMS) як Drupal, Joomla і WordPress.

Характарыстыкі MySQL напісана на C і C++. Яе парсер SQL напісаны на yacc, але выкарыстоўвае самаробны лексічны аналізатар. MySQL працуе на многіх платформах, уключаючы FreeBSD, Linux, macOS, Microsoft Windows, NetBSD, OpenBSD, OpenSolaris, OS/2 Warp, QNX, Symbian, Oracle Solaris, IBM i, IRIX і SunOS.

Серверная частка MySQL і кліенцкія бібліятэкі выкарыстоўваюць падвойнае ліцэнзаванне. Яны прапануюцца пад GPL версіі 2 або па прапрыетарнай ліцэнзіі.

Гісторыя

MySQL была створана шведскай кампаніяй MySQL AB, якая была заснавана Дэвідам Аксмаркам, Аланам Ларсанам і Майклам «Монці» Відэніусам. Распрацоўка MySQL пачалася ў 1994 годзе. Першая версія з’явілася 23 мая 1995 года.

Значныя падзеі

Версія для Windows 95 і NT была выпушчана 8 студзеня 1998 года У кастрычніку 2004 года выпушчана версія 4.1 з падтрымкай R-дрэваў, B-дрэваў, падзапытаў (subqueries) У кастрычніку 2005 года выпушчана версія 5.0 з падтрымкай курсораў, захаваных працэдур, трыгераў і XA-транзакцый Sun Microsystems набыла MySQL AB у 2008 годзе У лістападзе 2008 года выпушчана версія 5.1 з падтрымкай планіроўшчыка падзей (event scheduler), раздзялення (partitioning), API плагінаў і рэплікацыі на аснове радкоў (row-based replication) Oracle набыла Sun Microsystems 27 студзеня 2010 года У той жа дзень, як Oracle абвясціла аб набыцці Sun, Майкл «Монці» Відэніус запусціў адгалінаванне MySQL — MariaDB — і паклікаў з сабой шэраг распрацоўшчыкаў MySQL.

У красавіку 2018 года выпушчана версія MySQL Server 8.0 з функцыяналам NoSQL Document Store і пашыраным сінтаксісам JSON MySQL была прызнана СКБД 2019 года ў рэйтынгу DB-Engines

Гл. таксама Oracle Database

Знешнія спасылкі

Старонка MySQL на сайце Oracle

Катэгорыя:Сістэмы кіравання базамі даных Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 1995 годзе