Сігізмунд I Святы (; ? — 524) — кароль бургундаў (з 516), каталіцкі Святы.
Біяграфія Сын Гундабада, караля бургундаў. Меў брата Гадамара.
Быў арыянінам, але па 501 годзе перайшоў у каталіцтваBury J. B. History of the Later Roman Empire. Vol. 1. — Mineola: Dover Publications, 1958. P. 463.. Знакам навяртання стала фундацыя ў 515 годзе кляштара Святога Маўрыкія ў АгаўнеRosewein B. H. Perennial Prayer at Agaune // Monks and Nuns, Saints and Outcasts. — Ithaca: Cornell University Press, 2000. P. 39—40.. Па смерці бацькі ў 516 годзе стаў каралём бургундаў.
Меў канфлікт з біскупамі праз парушэнне правілаў шлюбу з боку ўласнага скарбніка, але цяжкая хвароба прымусіла яго да перамір'я. Пазней ачуняў.
Ажаніўся з дачкой караля остготаў Тэадарыха. У шлюбе нарадзіўся сын Сігерык (Sigericus). Аўдавеўшы, ажаніўся другі раз, але другая жонка «пасынка свайго зневажала і крыўдзіла» (калі ў святочны дзень у 517 годзе Сігерык убачыў сваю мачаху, апранутую ў цырыманіяльнае адзенне яго нябожчыцы-маці, то заявіў, што мачыха нявартая насіць гэта адзенне). Падбутораны жонкай, якая сцвярджала, што Сігерык планаваў забіць бацьку і захапіць сталец, загадаў схапіць юнака п’яным і ўтапіць у студні. Потым, ахоплены раскаяннем, пэўны час правёў у заснаваным ім кляштары.
Калі ў 523 годзе Бургундскае каралеўства захапілі чатыры францкія каралі, Хладамер, Хільдэберт I, Хлотар I і Тэадорых I, дзеці францкага караля Хлодвіга I, разам з братам ачоліў абарону Бургундыі, але прайграў бітву. Апрануў манаскую рызу і схаваўся ў келлі каля свайго кляштара. Схопленага Хлядамерам, яго абезгаловілі, а цела кінулі ў студнюKlaniczay G. Holy Rulers and Blessed Princesses: Dynastic Cults in Medieval Central Europe. — Cambridge University Press, 2000. P. 67—68..
Памяць У 535 годзе рэшткі Сігізмунда вынялі з студні і пахавалі ў кляштары ў Агаўне. Пазней яго кананізавалі.
У 1366 годзе Карл IV, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, перанёс мошчы Сігізмунда ў ПрагуSkemer D. Binding Words: Textual amulets in the Middle Ages. — Pennsylvania State University Press, 2006. P. 254., таму ён стаў заступнікам Каралеўства Багеміі, цяпер Чэхіі. Імя святога Карл IV надаў свайму сыну Сігізмунду Люксембургскаму, пазнейшаму каралю венгерскаму, які ў 1424 годзе збудаваў касцёл Святога Сігізмунда ў БудзеPatai R. The Jews of Hungary: History, Culture, Psychology. — Wayne State University Press, 1996. P. 74.. Таго ж года Сігізмунд забраў з Прагі мошчы Святога Сігізмунда і адправіў у венгерскі горад Варад, каб абараніць іх ад гусітаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Каралі бургундаў Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VI стагоддзя Катэгорыя:Пакараныя смерцю манархі Катэгорыя:Пакараныя смерцю ў VI стагоддзі Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Святыя Бургундыі Катэгорыя:Святыя перыяду Меравінгаў Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя VI стагоддзя Катэгорыя:Постаці Францыі VI стагоддзя