Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Т. Нікалса () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Цібада у штаце Луізіяна.

Агульная характарыстыка Першапачаткова заснаваны як малодшы каледж, універсітэт названы ў гонар Фрэнсіса Т. Нікалса, былога губернатара Луізіяны, члена Вярхоўнага суда штата і генерала арміі Канфедэрацыі падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША.

Кампус плошчай 1,16 км2, які калісьці быў часткай плантацыі Акадыя, знаходзіцца прыкладна ў 80 км на паўднёвы захад ад Новага Арлеана і ў 97 км на паўднёвы ўсход ад Батан-Руж. Самае старое збудаванне ўніверсітэта было завершана ў 1948 годзе і знаходзіцца ў Нацыянальным рэестры гістарычных месцаў ЗША.

Універсітэт знаходзіцца ў геаграфічных межах дэльты ракі Місісіпі і недалёка ад самой ракі і яе прытокаў, водна-балотных угоддзяў Луізіяны і Мексіканскага заліва.

Структура Каледж навук і тэхналогій Каледж бізнес-адміністравання Каледж адукацыі і паводніцкіх навук Каледж медсястрынства Каледж вольных мастацтваў Універсітэцкі каледж Аспірантура

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Луізіяна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Луізіяны Катэгорыя:Цібада