Паўднёвы ўніверсітэт у Новым Арлеане () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Новы Арлеан у штаце Луізіяна.

Агульная характарыстыка Вучэльня з'яўляецца часткай сісітэмы Паўднёвага ўніверсітэта.

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна пераважную большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.

Паўднёвы універсітэт быў заснаваны ў Новым Арлеане яшчэ ў 1880 годзе і пераехаў з горада ў 1914 годзе з-за матэрыяльна-тэхнічных праблем, а таксама ціску з боку "белых". Затым вучэльня была зноў заснавана як філіял Паўднёвага ўніверсітэта пазачарговай сесіяй заканадаўчага сходу штата 4 верасня 1956 года. 21 верасня 1959 года вучэльня адчыніла свае дзверы на тэрыторыі кампуса плошчай 17 акраў, размешчанага ў Пончартрэйн-Парк — раёне горада, заселеным у асноўным афраамерыканцамі.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу і дзяржаўнага кіравання Каледж адукацыі і развіцця чалавека Каледж сацыяльнай работы Школа аспірантуры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Луізіяна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Луізіяны Катэгорыя:Новы Арлеан