Ірландска-эфіопскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікай Эфіопія і Рэспублікай Ірландыя. Абедзве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны ў 1994 годзе, у тым жа годзе было адкрыта ірландскае пасольства ў Адыс-Абебе. Праз некалькі гадоў Эфіопія адкрыла сваё пасольства ў Дубліне.

21 лютага 1995 года краіны падпісалі тэхнічнае пагадненне. У тым жа годзе міністр замежных спраў Ірландыі Джоан Бертан наведала Эфіопію. У 2002 годзе прэм’ер-міністр Мелес Зенаўі і міністр замежных спраў Сеюм Месфін з афіцыйным візітам прыбылі ў Дублін«Bilateral relations» , Ethiopian Ministry of Foreign Affairs website (accessed 28 July 2009).

У студзені 2003 годзе ірландскі міністр замежнай дапамогі Том Кіт наведаў Эфіопію. Мэта візіту была дапамога па барацьбе з голадам у краіне«Minister of State Kitt leaves for Ethiopia» , Ireland, Department of Foreign Affairs website (accessed 3 February 2009).

У 2007 годзе Ірландыя выплаціла 58,94 млн дал, стаўшы шостай краінай па маштабах фінансавай дапамогі для Эфіопіі«Dataset: 2a. ODA by Recipient by country» OECD. Stat (accessed 1 May 2009). Ірландская фінансавая дапамога ўключала гранты, накіраваныя на развіццё аховы здароўя і адукацыі, барацьбу з інфекцыямі ВІЧ і СНІД. Дапамога ажыццяўлялася як наўпрост, так і праз місіянерскія грамадства. Агульныя гранты ў 2007 годзе склалі 32 млн еўра«Ethiopia overview» , Irish Aid website (accessed 3 February 2009). У папярэднім годзе сума склала больш за 37 млн еўра«Impact of Irish Aid in Ethiopia in 2006» , Irish Aid website (accessed 3 February 2009).

Заўвагі

Спасылкі МИД Эфиопии об отношениях с Ирландией Эфиопское посольство в Дублине Ирландское посольство в Аддис-Абебе

Катэгорыя:Знешняя палітыка Ірландыі Катэгорыя:Палітыка Эфіопіі