Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт у Шрыўпарце () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Шрыўпарт у штаце Луізіяна.
Агульная характарыстыка Гэта частка сістэмы Луізіянскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першапачаткова заснаваны як двухгадовы каледж, вучэльня ператварылася з часам ва ўніверсітэт з 21 праграмай бакалаўрыяту, дзясяткам магістарскіх праграм і адной доктарскай праграмай аспірантуры ў галіне даследаванняў лідарства.
Гісторыя Кампанія па стварэнні філіяла Луізіянскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Шрыўпарйк пачалася яшчэ ў 1936 годзе, але не была паспяховай. Неўзабаве пасля таго, як у верасні 1967 года пачаліся заняткі ў двухгадовым філіяле, асацыяцыя студэнцкага самакіравання і клуб разам з іншымі арганізацыямі пачалі дамагацца чатырохгадовага статусу для вучэльні, але атрымалі магутны супраціў з боку навакольных чатырохгадовых каледжаў, якія баяліся канкурэнцыі з боку новай вучэльні. Восенню 1973 года пасада дэкана філіяла была павышаны да ўзроўню рэктара. Пачаліся наборы на магістарскія і аспіранцкія праграмы.
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Луізіяна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Луізіяны Катэгорыя:Шрыўпарт