Паўночна-ірландскі акт 1998 года або Закон аб Паўночнай Ірландыі () — акт парламента Вялікабрытаніі, прыняты 19 лістапада 1998 года, у адпаведнасці з якім была створана Асамблея Паўночнай Ірландыі, аўтаномны заканадаўчы орган Паўночнай Ірландыі. Да гэтага некалькі дзесяцігоддзяў рэгіён наўпрост кантраляваўся ўрадам з Лондан.
Акт ануляваў Закон аб урадзе Ірландыі 1920 года і Закон аб Канстытуцыі Паўночнай Ірландыі 1973 года і ўсталяваў новыя правілы кіравання гэтай вобласцю ў адпаведнасці з пагадненнем 1998 года, якое паклала канец шматгадоваму ўзброенаму супрацьстаянню ў Паўночнай Ірландыі.
Акт абавязваў стварыць у Паўночнай Ірландыі Асамблею, у якую ўваходзіла б 108 дэпутатаў. Дзяржсакратар Паўночнай Ірландыі ўпаўнаважаны склікаць рэферэндум, калі гэта ён палічыць патрэбным, у тым выпадку, калі большасць грамадзян выкажа сваё жаданне ўз’яднацца з астатняй Ірландыяй. Асамблея ўпаўнаважана пераўтвараць любы закон брытанскага парламента«This section does not affect the power of the Parliament of the United Kingdom to make laws for Northern Ireland, but an Act of the Assembly may modify any provision made by or under an Act of Parliament in so far as it is part of the law of Northern Ireland.» Northern Ireland Act 1998, Part II, Legislative Powers. Аднак яна не можа займацца зарэзерваванымі або выключанымі законапраектамі, якія ўваходзяць у кампетэнцыю толькі ўрада Вялікабрытаніі ў кансультацыі з Рэспублікай Ірландыя ў рамках Брытана-ірландскай міжурадавай канферэнцыіForman, F. N. :Constitutional change in the United Kingdom. University College, London. Constitution Unit. Routledge, 2002, p. 71. Aughey, Arthur: The politics of Northern Ireland: beyond the Belfast Agreement. Routledge, 2005, p. 92. . З 1998 года Асамблея некалькі разоў прыпыняла сваю дзейнасць. Апошні раз яна аднавіла сваю актыўнасць 8 мая 2007 года, пасля падпісання Пагаднення St Andrews Agreement 2006 года. У студзені 2017 года Асамблея зноў прыпыніла сваю працу і зноў адкрылася ў студзені 2020 года, пасля таго як урады Вялікабрытаніі і Ірландыі дамовіліся аб аднаўленні аўтаномнага кіравання ў Паўночнай Ірландыі.
Выбары ў Асамблею ажыццяўляюцца па сістэме адзінага перадаванага голасу.
Заўвагі
Літаратура Walker, Graham. «Scotland, Northern Ireland, and Devolution, 1945—1979,» Journal of British Studies Jan. 2010, Vol. 49, No. 1: 117—142.
Спасылкі Официальный сайт Ассамблеи Северной Ирландии Оригинальный текст акта Пересмотренный текст устава с поправками
Катэгорыя:1998 год у Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акты парламента Вялікабрытаніі Катэгорыя:Канфлікт у Паўночнай Ірландыі Катэгорыя:Лістапад 1998 года