Сукнаро́бства — адзін з відаў заняткаў і хатняга рамяства ў многіх народаў свету па вырабе сукна, тканіны з ваўняных нітак.
У Англіі ў XVI стагоддзі сукнаробства было галоўнай галіной прамысловасціВсемирная история В 10-ти томах. Том 4 (до сер. XVII в.) — М.: Соцэкогиз, 1958.. У паўднёвых раёнах Башкартастана сукнаробства заставалася звыклым заняткам жанчын і ў пачатку XX стагоддзяЭнциклопедия Башкортостана. Промысел быў распаўсюджаны ў заўральскіх, арэнбургскіх башкір, у Цэнтральная і Сярэдняя Азія (калмыкі, кіргізы, туркмены і інш.), у Казахстане, Паўднёвай Сібіры, на Паўночным Каўказе і ў іншых рэгіёнах з развітай авечкагадоўляй.
У Беларусі На тэрыторыі сучаснай Беларусі з сукна рабілі рознае адзенне, анучы, шыты абутак і інш. Найбольш якаснай сыравінай лічылася воўна старых авечак, стрыжаных увосень. Воўну сартавалі, мылі, сушылі, скублі, часалі на грабянях ці ваўначосках, пралі. Сукно ткалі на кроснах пераважна ў 4 ніты. Колер сукна залежаў ад колеру воўны. Белае сукно часам фарбавалі.
Сукно белага колеру традыцыйна было распаўсюджана на Магілёўшчыне, ва ўсходніх паветах Віцебскай губерні і на поўдні Мінскай губерні. Шэрае сукно было найбольш распаўсюджана ў паўночна-заходніх рэгіёнах. Фарбавалі расліннымі, а з пачатку XX стагоддзя і хімічнымі фарбавальнікамі. Пры фарбаванні ў карычневы колер месцамі выкарыстоўвалі торф. У Мінскай губерні, каб атрымаць чорны колер, сукно клалі ў настой іржавага жалеза.
Сукно абавязкова валялі, валілі, білі, мялі нагамі або ў спецыяльных валюшнях (валю́шахВалюш). З другой паловы XIX стагоддзя пачало пашырацца валянне на механічных валюшнях (фолюшах) з прыводам ад вадзянога кола або паравой машыны.
З сярэдзіны XX стагоддзя саматужнае сукнаробства на тэрыторыі Беларусі не існуе, а адраджаецца і бытуе ў выглядзе мастацкага промыслу (выраб дываноў, посцілак, дарожак і інш.).
Гл. таксама
Літаратура
Буракоўская Н. І. Сукнаробства і шапавальства // Промыслы і рамёствы Беларусі // [В. К. Бандарчык, В. С. Цітоў, Л. І. Мінько і інш.]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984 — С. 163—167. — 192 с.: іл. — 1550 экз. Шитова С. Н. Башкирская народная одежда / С. Н. Шитова; Отв. ред. Н. В. Бикбулатов. — Уфа : Башк. изд-во «Китап», 1995. — 237, с. : ил.; 27 см. — ISBN 5-295-01204-2. Сванидзе А. А. Деревенские ремёсла в средневековой Европе: Учеб. пособие для студ. вузов, обучающихся по спец. «История». — М.: Высшая школа, 1985. — 176 с.— (Б-ка историка). — 9000 экз.
Спасылкі Сукнаробства // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць Рамёствы // Гарадоцкая сетка публічных бібліятэк ТУЛА БАҪЫУ // «Башҡортостан» төбәк интерактив энциклопедик порталы
Катэгорыя:Рамёствы Катэгорыя:Сукно Катэгорыя:Народныя промыслы Катэгорыя:Беларускае народнае ткацтва