Павел Васільевіч Нізкоўскі (, сяло Тур’я, Сноўскі раён, Чарнігаўская вобласць, УССР — , Полацк, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларуска-руска-ўкраінскі пісьменнік-сатырык і пісьменнік-гумарыст, літаратурны крытык.
Біяграфія і творчы шлях Нарадзіўся 8 лістапада 1931 года ў сяле Тур’я Чарнігаўскай вобласці. Тут жа скончыў сямігодку, затым — старэйшыя класы ў пасёлку Шчорс (цяпер горад Сноўск). У 1953 годзе скончыў Чкалаўскае ваенна-авіацыйнае вучылішча штурманаў у Арэнбургу. Пасля сканчэння вучылішча чатыры гады адслужыў у Забайкаллі штурманам на рэактыўных самалётах «Іл-18».
У выніку скарачэння арміі звольнены ў запас, працаваў настаўнікам у школе і паралельна, з 1960 па 1965 гады, асвойваў новую прафесію, навучаючыся на філалагічным факультэце ў Чыцінскім педагагічным інстытуце імя М. Чарнышэўскага. На чацвёртым курсе інстытута запрошаны на пасаду інспектара аддзела народнай адукацыі Карымскага раёна. Тут ён прапрацаваў у агульнай складанасці 19 гадоў.
З 1973 па 1983 гады загадваў прамыслова-транспартным аддзелам у раённай газеце «Красное знамя». Быў членам Саюза журналістаў СССР.
Са жніўня 1990 года па сямейных абставінах сям’я Нізкоўскіх пераехала ў Полацк. Тут П. В. Нізкоўскі наладзіў цесныя творчыя кантакты з гарадскімі літаратурнымі аб’яднаннямі «Полацкая галіна» і «Наддзвінне», пісаў артыкулы, рэцэнзіі, у якіх аналізаваў творчасць палачан, даваў рэкамендацыі пачынаючым аўтарамhttp://ratkevich.org/literat/lit06.pdf П. Низковский «Май-помазанец». Сайт писателя А. Раткевича.
Памёр 26 жніўня 2006 года ў Полацку.
Літаратурная дзейнасць Яшчэ ў школьныя гады юны Павел пачаў складаць першыя вершы. А першыя вопыты ў прозе адносяцца да 1970-х гадоў. Шмат друкаваўся ў мясцовых, раённых і цэнтральных СМІ. У жніўні 1980 года П. Нізкоўскі стаў удзельнікам абласной нарады маладых літаратараў, кіраўнікі творчых семінараў якой адзначылі высокі ўзровень яго баек у прозе, даволі рэдкі літаратурны жанр таго часуhttp://www.proza.ru/2009/10/03/871/ Времен и судеб жаркий сплав. Г. Рогалёва. Сайт «Проза.ру». Стараннямі сакратара абласной пісьменніцкай арганізацыі Яўгена Кураннога ў літаратурным альманаху «Сибирь» адбылася першая салідная публікацыя баек у прозе П. Нізкоўскага. А ў 1983 годзе ў часопісе «Байкал» была размешчана буйная падборка баек у прозе. Першая аўтарская кніга пісьменніка «Взгляд на мир» убачыла свет у 1985 годзе ва Усходне-Сібірскім кніжным выдавецтве. У анатацыі да яе адзначалася: «У сваіх байках, напісаных прозай, ён высмейвае бюракратызм, прыстасаванства, фанабэрыю». Праз два гады ў гэтым жа выдавецтве выйшла аповесць Паўла Нізкоўскага «Пришей, Степан, половицу».
У 1990-х гадах выйшлі з друку яго кнігі празаічных баек і пародый «Чудо в перьях», «Виват, проказники, виват!», «Нестандартная любовь».
У прадмове кнігі «Чудо в перьях» адзначана: «У байках адчуваюцца праблемы сённяшняга дня, дыханне нашага няпростага часу… Выклічуць не толькі ўсмешку, але і сур’ёзныя разважанні аб праблемах сучаснасці літаратурныя пародыі, поўныя мяккага гумару, а нярэдка і сарказму». Шмат публікацый яго твораў праходзіць у перыядычных выданнях, у тым ліку ў газеце «Вестник культуры», часопісе «Западная Двина», калектыўных зборніках.
У лютым 1998 года П. Нізкоўскі прыняты ў Беларускі літаратурны саюз «Полацкая галіна». Пры падтрымцы калег па арганізацыі ўбачылі свет кнігі яго аповесцяў «Осенний заезд», «Фёдор неугодный», былі апублікаваны падборкі вершаў і пародый у калектыўных зборніках «Полоцкий альбом», «Разлив», «Острова» і інш.
Як адзначалі літаратурныя крытыкі, у сваіх творах Павел Нізкоўскі прытрымліваўся яснасці, прастаты, і, у той жа час, мастацкага погляду на свет. Асабліва прыкметныя ў яго творчасці байкі ў прозе, у якіх аўтар у алегарычнай форме высмейваў адмоўныя бакі ў побыце і на вытворчасці: крывадушнасць, пратэкцыянізм, падхалімства… Мэтай гэтага было паляпшэнне рэчаіснасці.
У рукапісах знаходзіцца яшчэ некалькі скончаных і цікавых твораў П. Нізкоўскага: аповесці, паэмы, раман у дзвюх кнігахhttp://polvetv.by/avtors.php/ Наши авторы. У сваёй апошняй аўтабіяграфіі незадоўга да смерці ён адзначыў: «Поўны творчых планаў — на зайздрасць іншым».
Бібліяграфія
Аўтарскія кнігі «Взгляд на мир». Басни в прозе / Павел Низковский; [Худож. В. В. Дейкун], 28 с. ил., 17 см, Иркутск Вост.-Сиб. кн. изд-во, 1985 «Пришей, Степан, половицу». Сб. повестей и рассказов. Восточно-Сибирское кн.изд., Иркутск, 1987 «Чудо в перьях». Басни в прозе и литературные пародии. Полоцк, 1991 «Виват, проказники, виват!». Пародии на авторов сборника «Русло». БЛС «Полоцкая ветвь». Полоцк, 1997 «Осенний заезд». Повесть. БЛС «Полоцкая ветвь». Полоцк, 2002 «Фёдор неугодный». Повесть. БЛС «Полоцкая ветвь». Полоцк, 2002 «Непойманные мысли». Басни в прозе, литературные пародии, юморески. Издатель Судник А. И. Полоцк, 2006 ISBN 985-6650-32-1
Калектыўныя зборнікі і СМІ Басни в прозе. «Учительская газета», газета, № 1 — 21, 1973 «Сибирь». Литературный альманах за 1980 г. Иркутск. 1980 «Байкал». Литературно-художественный журнал. Иркутск. № 3,1983 Басни в прозе и пародии. «Красное знамя», газета, 1968—1989 гг. Басни в прозе. «Комсомолец Забайкалья», газета, 1969—1985 гг. Басни в прозе. «Сельская новь», газета, 1979—1987 гг. Заявка на успех. О сб. стихов «Сумерки». «Сцяг камунізму», газета, № 190(11200) от 04.12.1990. P.— 2-3 «Ладья». Второй сборник стихов литературной группы «Полоцкая ветвь». Литературные пародии. Полоцк, 1992. Р.— 100—107 «Полоцкій летописецъ». Историко-литературный журнал, Полоцк, № 1, 1992. Р.— 110 «Полоцкій летописецъ». Историко-литературный журнал. Полоцк, № 2, 1993. Р.— 100—103 Литературные пародии. «Вестник культуры», газета, № 2(6), октябрь, 1997. P.— 8 Первое поручение. Главы из романа «Отравленные ложью». «Вестник культуры», газета, — № 1(7), июль-август, 1998. P.— 7 Басни в прозе и литературные пародии. «Полоцкий вестник», газета, 1990—2000 гг. «Разлив». Пятый сборник стихотворений. БЛС «Полоцкая ветвь». Полоцк, 2000. С.— 173—185 «Полоцкий альбом». Стихи поэтов Полотчины. Logos, СПб, 2004. Р. — 174—178 Нужна ли поэтическая индустрия? «Вестник культуры», газета, № 6(25), 2005. P.— 2 Пародии. «Вестник культуры», газета, № 7(26), 2005. P.— 6 Басни в прозе. «Вестник культуры», газета, № 9(40), 2006. P.— 6 Басни в прозе. «Западная Двина», журнал, № 2(9), 2006. P.— 165—168 «Все мы крови одной». Стихи и проза. Издатель А. Судник. Зелёная лампа. Полоцк, 2006. Р.— 88-95 «Душа-звонница». Стихи, проза. Издатель А. Судник. Зелёная лампа. Полоцк, 2006. Р.— 111—115 «Острова». Шестой сборник стихотворений. Полоцкое отделение БЛС «Полоцкая ветвь». Издатель А. Судник. Полоцк, 2006. Р.— 140—147
СМІ пра аўтара і яго творчасць Автографы берите, пока нет очереди. Телятко А. «Ленінскi сцяг», газета, № 44(8779), 04.05.1991. P.— 2 Полоцкая ветвь. Светлый А. «Новая газета», газета, № 4(61), 12.01.1993. P.— 3 «Полоцкая ветвь»: шаги вперёд. Зайцев О. «Журналист», газета, № 7(254), июнь, 1993. P.— 6 Полоцкий альбом. «Информ плюс», газета, № 36, 02.09.2004. P.— 2 Достоинства и недостатки «Разлива». А. Я. «Западная Двина», журнал, № 1(8), 2006. P.— 169—180 «Осенний заезд». Книга почтой. «Вестник культуры», газета, № 1(15), 2003. P.— 4 «Фёдор неугодный». Книга Почтой. А. Я. «Вестник культуры», газета, № 4(19), 2004. P.— 8
Крыніцы
Спасылкі Никита Огнев. Пятнадцать годовых колец на срезе «Полоцкой ветви» Наши авторы Публикация. Стр.6. «Слово писателя», газета. К 70-летию П.Низковского Официальный блог Беллитсоюза «Полоцкая ветвь». «Полоцкая ветвь» собирает друзей. 14.11.2011 «Поэзии живительные строки» Галерея событий. 1998 год Библус. Павел Васильевич Низковский Сводный электронный каталог Сайт Международного сообщества писательский союзов. Не гнётся «Полоцкая ветвь». «Общеписательская литературная газета», июль 2011, с.4
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Саюза журналістаў СССР