Тэнесійскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Нашвіл у штаце Тэнесі.

Агульная характарыстыка Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, у якім традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.

Ён быў заснаваны як Тэнэсійская сельскагаспадарча-прамысловая дзяржаўная школа для неграў у 1912 годз. У 1925 годзе вучэльня змяніла назву на Тэнэсіскі сельскагаспадарча-прамысловы дзяржаўны нармальны каледж. Праз два гады, у 1927 годзе, ён стаў вядомы як Тэнэсіскі сельскагаспадарча-прамысловы дзяржаўны каледж.

Універсітэт сёння прапануе 41 праграму бакалаўрыяту, 23 праграму магістратуры і 8 праграм аспірантуры.

Структура Каледж сельскай гаспадаркі, чалавеказнаўчых і прыродазнаўчых навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж навук пра здароўе каледж вольных мастацтваў Каледж навук аб жыцці і фізіцы Каледж дзяржаўнай службы

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэнесі

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэнесі Катэгорыя:Нашвіл