«Марыля. У пошуках дзіўнікаў» — беларускі дзіцячы анімацыйны серыял, створаны анімацыйнай студыяй OblakoStudio адмыслова для відэасервіса VOKA.

Сюжэт У Мінску ў Траецкім прадмесці жыве Марыля — маленькая дзяўчынка з вельмі багатай фантазіяй. Яна прагне падабацца, але людзі зусім не заўважаюць яе. Адзіны чалавек, які падтрымлівае Марылю, — Алесь. Аднойчы героі сустракаюць таемную Бабулю, якая кліча іх далучыцца да прыгодаў. Марыля бачыць у гэтай прапанове магчымасць, якая дапаможа звярнуць на сябе ўвагу людзей навокал. Для Бабулі жа Марыля, якая мае багатую фантазію, — гэта ключ да партала ў свет міфічных істот. З дапамогай гэтага партала Бабуля зможа выпусціць дзіўнікаў, што былі забытыя, у рэальны свет. Неўзабаве Марыля разумее, што стала часткай нейкага злавеснага плана, і адпраўляецца ўсё выпраўляць.

Катэгорыя:Тэлесерыялы Беларусі Катэгорыя:Тэлесерыялы 2023 года Катэгорыя:Тэлесерыялы на беларускай мове Катэгорыя:Мультсерыялы Беларусі Катэгорыя:Мультсерыялы 2023 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя тэлесерыялы Беларусі