Паўднёва-Арканзаскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Магнолія ў штаце Арканзас.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваныў 1909 годзе як акруговая сельскагаспадарчая сярэдняя школа для паўднёва-заходняга Арканзаса і першапачаткова называўся Трэцяй акруговай сельскагаспадарчай школай. Першы семестр пачаўся ў студзені 1911 года, у яго вучэбную праграму ўваходзілі толькі прадметы на ўзроўні сярэдняй школы. У 1925 годзе заканадаўчы сход штата дазволіў школе дадаць два гады навучання і змяніць назву на Сельскагаспадарчы і механічны каледж.
Структура Каледж бізнесу Каледж адукацыі і чалавечай дзейнасці Каледж вольных і выканальніцкіх мастацтваў Каледж навукі і тэхнікі
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Арканзас
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Арканзаса