Эмодзі (ад э - «карцінка» і модзі - «знак», «сімвал»; вымаўленне: ) — мова ідэаграмаў і смайлікаў, які выкарыстоўваецца ў электронных паведамленнях і вэб-старонках, а таксама самі піктаграмы. Гэтая графічная мова, дзе замест слоў выкарыстоўваюцца спалучэнні малюнкаў, з’явілася ў Японіі і распаўсюдзілася па ўсім свеце. Першапачаткова эмодзі выглядаў як мова піктаграмаў, дзе сімвалы выкарыстоўваліся гэтак жа, як і ў ASCII-эматыконах, але мелі больш шырокі дыяпазон ужывання, а самі абразкі былі стандартызаваны ў клавіятуры, якая стала даступнай на мабільных прыладах. Некаторыя сімвалы эмодзі маюць спецыфічнае значэнне ў японскай культуры: напрыклад, бізнесовец, які кланяецца, ёрытэн, белая кветка, які пазначае «бліскуча выкананае хатняе заданне», або група знакаў для абазначэння папулярнай ежы: рамэн, данга, анігіры і сушы.

У адрозненне ад эмодзі, эматыконы ўзніклі як сродак выяўленняіэмоцый існымі друкарскімі сродкамі па ініцыятыве карыстальнікаў. Тым не менш некаторыя эмодзі, якія абазначаюць твары, адносяць да эматыконаўAlex Hern. Don’t know the difference between emoji and emoticons? Let me explain, The Guardian.

Катэгорыя:Сеткавы жаргон