«Хобіт: Перадгісторыя Уладара пярсцёнкаў» () або «Хобіт» () — камп’ютарная гульня 2003 года, распрацаваная кампаніяй «» для платформаў GameCube, PlayStation 2 і Xbox і кампаніяй «» для платформы Game Boy Advance. Гульня была выпушчана кампаніяй «» і яе даччынай кампаніяй «».

Гульня адносіцца да жанру , а таксама ўключае ў сябе разнастайныя галаваломкі. Паводле сістэмы бою мае падабенства з гульнямі серыі «».

Гульня з’яўляецца ліцэнзіраваннай адаптацыяй рамана «Хобіт, або Туды і назад» Дж. Р. Р. Толкіна і не мае ніякай сувязі з кінатрылогіяй «Уладар пярсцёнкаў» Пітэра Джэксана. На той момант «Vivendi» сумесна з «Tolkien Enterprises» валодала правамі на стварэнне гульнявых адаптацый па легендарыуме Толкіна, а «Electronic Arts» мела правы на гульнявыя адаптацыі па фільмах «New Line Cinema». Гульня трымаецца вельмі блізка да сюжэту рамана, хаця ў ёй і прысутнічаюць другапланавыя персанажы, якіх няма ў арыгінале.

«The Hobbit» атрымаў змяшаныя водгукі крытыкаў, якія хвалілі гульню за вернасць зыходнаму матэрыялу, але адзначалі, што геймплэй неарыгінальны і занадта лёгкі.

Апісанне гульні Сюжэт Чараўнік Гандальф прыбывае ў Шыр і прапануе хобіту Більба Торбінсу адправіцца з ім у падарожжа. Більба адмаўляецца, але запрашае чараўніка на гарбату. Назаўтра, Гандальф прыходзіць у кампаніі трынаццаці гномаў на чале з каралём у выгнанні Торынам Дубашчытам. Чараўнік прадстаўляе Більба, як вопытнага злодзея, які адправіцца з імі да Адзінокай гары і дапаможа вярнуць скарбы гномаў у цмока Смаўга. Да свайго ж здзіўлення, Більба згаджаецца. Перад адпраўкай, Гандальф і гномы даручаюць Більба сабраць прыпасы ў дарогу.

Прыгоды падарожнікаў пачынаюцца аднойчы ноччу, калі, прамоклыя пад дажджом, яны пасылаюць Більба разведаць, што за зарыва віднеецца непадалёк. Хобіт выясняе, што гэта вогнішча троляў, але спачатку сам, а пазней і яго таварышы гномы — трапляюць у палон. На выручку сябрам прыходзіць Гандальф. Ён пускае ў ход хітрасць, каб тролі перасварыліся і не заўважылі світання. Пры першых промнях сонца яны ператвараюцца ў камень. У пошуках пячоры троляў, Більба сустракае параненую эльфійку Ліяну і дапамагае ёй. У самой пячоры хобіт знаходзіць кароткі меч, якому дае імя Джала.

Падарожнікі прыбываюць у Раздол. Гаспадар гэтага месца Элранд дапамагае гномам разабрацца ў карце Адзінокай гары, дзе між іншага абазначаны патаемны ўваход у падгорнае каралеўства. Адпачыўшы ў гасцінных эльфаў, падарожнікі адпраўляюцца далей, праз . Там Більба даводзіцца сутыкнуцца з каменнымі веліканамі, ваўкамі і гоблінамі. У сутычцы з апошнімі хобіт траціць прытомнасць і застаецца адзін. Ачуняўшы, ён блукае ў пошуках сваіх таварышаў і стараецца не папасціся гоблінам. У глыбокіх падгорных пячорах ён знаходзіць Пярсцёнак і сустракае агідную істоту , з якім гуляе ў загадкі, ставячы на кон сваё жыццё супраць вызвалення. Голум праігрывае, але не спяшаецца стрымаць слова, і Більба ратуецца, выпадкова дазнаўшыся пра чароўныя ўласцівасці Пярсцёнка.

Выбраўшыся на паверхню, хобіт знаходзіць гномаў і Гандальфа, але неўзабаве падарожнікаў наспявае пагоня: гобліны і варгі з Туманных гор. У адчайны момант сяброў ратуюць арлы, яны выносяць падарожнікаў да мяжы . На ўзлеску Гандальф пакідае кампанію, і калі ў глушы Цёмналесся гномы трапляюць у палон спачатку да жахлівых павукоў, а потым да караля лясных эльфаў Трандуіла, Більба прыходзіцца ратаваць таварышаў аднаму. У палацы Трандуіла Більба сустракае Ліяну, і яна дапамагае хобіту вызваліць гномаў. Яны ўцякаюць у , паселішча непадалёк ад Адзінокай гары. Падчас гасцявання ў горадзе Більба выкрывае змову некаторых мясцовых жыхароў з гоблінамі. Ён знаходзіць легендарную і аддае яе капітану гарадской варты Барду.

Мінуўшы Пусткі Смаўга, Більба і гномы апынаюцца ля Адзінокай гары і знаходзяць патаемны ўваход у падгорнае каралеўства. Верхавод гномаў Торын урачыста даручае хобіту выканаць сваю частку дамовы. Спачатку яму трэба разведаць становішча спраў і выкрасці з-пад носа цмока Залатую Чашу , затым хобіту даручаюць знайсці слабае месца Смаўга, каб можна было яго забіць. Раз’юшаны прапажай Чашы, Смаўг спрабуе знішчыць Більба, а потым адпраўляецца спаліць Азёрны горад. Дрозд, прысутны на гары, калі Більба апавядаў пра слабае месца ў брані цмока, ляціць у горад і папярэджвае Барда. Калі Смаўг нападае на горад, Бард выпускае ў цмока Чорную стралу і забівае яго. Тым часам Більба і гномы даследуюць падгорнае каралеўства, аднаўляюць працу кузні і іншых механізмаў. Торын даручае хобіту адшукаць , найвялікшую каштоўнасць гномаў Адзінокай гары.

Празнаўшы пра гібель Смаўга, да Адзінокай гары сцякаюцца войскі людзей, эльфаў і гномаў — кожны народ хоча атрымаць частку скарбаў. Але Торына апаноўвае прагнасць, і ён не хоча дзяліцца. Каб прадухіліць бітву, Більба ўпотай пакідае гару з Аркенстанам і аддае яго Барду, які прапануе вярнуць яго Торыну ў абмен на частку багаццяў гары. Торын адмаўляецца, аб’яўляючы Більба здраднікам. У момант найвялікшага накалу з’яўляецца Гандальф. Ён прыносіць кепскія навіны: сюды рухаюцца легіёны гоблінаў і варгаў. Людзі, эльфы і гномы яднаюцца перад агульным ворагам і пачынаецца . Падчас бітвы Більба даручаюць прабрацца праз стан ворагаў і перадаць важнае пасланне Гандальфа Барду. Па дарозе Більба здзяйсняе шмат гераічных учынкаў, у тым ліку ратуе пярэваратня , які пазней забівае . Бітва заканчваецца паразай гоблінаў, а людзі, эльфы і гномы заключаюць мір. Смяротна паранены Торын просіць прабачэння ў Більба. Азёрны горад пачынае аднаўляцца, а хобіт разам з Гандальфам вяртаюцца ў Шыр.

Спіс узроўняў 0. Свет мрояў () 1. Нечаканая вечарынка () 2. Смажаная бараніна () 3. Тролева пячора () 4. Праз гару і пад гарой () 5. Загадкі ў цемры () 6. Павукі ды мухі () 7. У бочках — на волю () 8. Цёплая сустрэча () 9. Звесткі знутры () 10. Хмары збіраюцца () 11. Бура ўзнялася ()

Геймплэй «The Hobbit» — гэта ў першую чаргу , які таксама спалучае ў сабе элементы бою і . Гульня вядзецца ад трэцяй асобы (версія для Game Boy Advance вядзецца з ізаметрычным поглядам зверху ўніз на тры чвэрці). Ігрок кіруе Більба Торбінсам, большасць магчымасцяў якога арыентавана на базавы платформінг: Більба можа скакаць, забірацца па вяроўках і лесвіцах, вісець на выступах, разгойдвацца на ліянах і г. д. Праходжанне гульні грунтуецца на выкананні . Кожны ўзровень змяшчае некалькі квэстаў, якія неабходна выканаць, каб перайсці на наступны ўзровень. Многія з узроўняў таксама маюць дадатковыя пабочныя квэсты, якія выконваць не абавязкова, але якія могуць прынесці істотныя ўзнагароды.

Падчас бою ў Більба ёсць тры віды зброі. Ён пачынае гульню са сваім кіем, які можна выкарыстоўваць у рукапашным баі, і камянямі, якія ён можа кідаць. Пазней у гульні ён здабывае кароткі меч, якому дае імя Джала. Усе тры зброі можна , знайшоўшы магічныя скруткі, раскіданыя па ўсёй гульні. Гэтыя скруткі даюць такія здольнасці, як павелічэнне наносімай шкоды, атакі ў скачку, падвойныя і патройныя і зараджаныя атакі. У гульні таксама выкарыстоўваецца Адзіны Пярсцёнак, які можа часова зрабіць Більба нябачным, дазваляючы яму пазбягаць некаторых ворагаў.

Більба заснавана на «ачках мужнасці». На пачатку гульні ў яго тры ачкі здароўя. За кожную набраную мужнасці ён атрымлівае дадатковае ачко здароўя. Ачкі мужнасці маюць выгляд крышталяў розных колераў. Колер абазначае каштоўнасць крышталя: сіні (а таксама бірузовы) крышталь роўны 1 ачку мужнасці, чырвоны — 5, зялёны — 10, ліловы — 25, белы — 50. Прагрэс Більба ў атрыманні новага ачка здароўя адлюстроўваецца ў яго лічыльніку мужнасці, які ўвесь час на экране. Па большай частцы ачкі мужнасці раскіданы па ўзроўнях, а таксама налічваюцца за выкананне квэстаў. Некаторыя з крышталяў вялікай каштоўнасці схаваны за межамі асноўнага шляху ўзроўня, у той час як крышталі самага нізкага ўзроўня (сінія) часта выкарыстоўваюцца, каб паказаць гульцу, куды ён мусіць кіравацца.

У канцы кожнай главы гулец трапляе да прадаўца, дзе ён можа патраціць унутрыгульнёвую валюту, сярэбраныя пені. Сярод прадметаў, даступных для пакупкі — камяні, лячэбныя зеллі, проціяддзі, ключы-адмычкі, зеллі часовай няўразлівасці, дадатковыя ачкі здароўя і магчымасць павялічыць максімальную колькасць камянёў і зелляў, якія можа насіць з сабой Більба.

Пені, зеллі здароўя, проціяддзі і, часта, прадметы квэстаў і мадэрнізацыі зброі можна знайсці ў куфарах па ўсёй гульні. Часта куфары проста адчыняюцца, калі Більба дакранаецца да іх, але часам куфары замкнёныя, і Більба павінен узламаць замок. Гэта ўяўляе сабой на час, у якой гулец павінен спыніць рух стрэлкі ў зялёнай зоне або выбраць сярод хутка міргаючых элементаў — элемент зялёнага колеру. У некаторых куфарах будзе толькі адна міні-гульня, але ў куфарах з больш важнымі прадметамі іх будзе некалькі, у межах васьмі. Калі Більба прамахваецца, таймер пераскоквае наперад; калі ж ён трапляе стрэлкай у чырвоную зону або выбірае элемент чырвонага колеру, міні-гульня адразу заканчваецца. Штрафы за неадкрыццё куфара ўключаюць страту ачкоў здароўя або атручванне. Калі ў гульца ёсць ключ-адмычка, ён можа абыйсці міні-гульню і адразу адкрыць куфар.

Акцёры агучкі — Більба Торбінс — расказчык — Гандальф — Торын Дубашчыт — Смаўг —

Гісторыя стварэння Распрацоўка

Першапачаткова кампанія «» прапанавала сваёй даччынай кампаніі «» выдаць гульню, заснаваную на першай кнізе з трылогіі Толкіна «Валадар Пярсцёнкаў» — «Брацтва Пярсцёнка». Паколькі «Vivendi» валодала правамі на адаптацыю літаратурных твораў Толкіна ў выглядзе відэагульняў, а «Electronic Arts» — на адаптацыю серыі фільмаў «New Line Cinema», гульня не мела б ніякага дачынення да фільма Пітэра Джэксана «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка». Тым не менш, у выніку «Vivendi» выпусціла гульню «» з іншай сваёй даччынай кампаніяй — «Black Label Games». Замест гэтага «Sierra» пачала працу над адаптацыяй больш ранняга рамана Толкіна «Хобіт».

Распрацоўка пачалася ў першай палове 2001 года. 18 лютага 2002 года «Sierra Entertainment» абвясціла, што кампанія «» займаецца распрацоўкай гульнявой адатацыі «Хобіта» для платформы GameCube. Хаця выпуск планаваўся не раней за канец 2003 года, негульнявая дэма-версія была прадстаўлена на выстаўцы «Electronic Entertainment Expo» у маі 2002 года. Пасля выстаўкі «Sierra» патлумачылі, што з-за невялікага памеру рамана некаторыя часткі гісторыі ў гульні будуць пашыраны. Таксама ў гісторыю будзе дададзена значна больш боек. Тым не менш распрацоўшчыкі атрымалі строгі загад не адхіляцца ад асноўнага сюжэту рамана. «Sierra» падтрымлівалі пастаянную сувязь з «», а таксама нанялі некалькі знаўцаў Толкіна для працы з распрацоўшчыкамі гульні. «Tolkien Enterprises» мела права вета на любыя аспекты гульні, якія, на іх думку, занадта адыходзілі ад тону рамана Толкіна і агулам ад яго легендарыума. На ранніх стадыях распрацоўкі былі планы, каб гульцы маглі кіраваць Гандальфам падчас , але ад гэтай ідэі ў канчатковым выніку адмовіліся.