Нона Андрэеўна Суржына́ (; ) — савецкая і ўкраінская оперная спявачка (мецца-сапрана) і музычны педагог. Заслужаная артыстка Украінскай ССР (1968), Народная артыстка Украінскай ССР (1975), Народная артыстка СССР (1976).

Біяграфія Нарадзілася 17 кастрычніка 1937 года ў Днепрапятроўску.

Пачатковую музычую адукацыю атрымала ў вакальным аддзяленні Днепрапятроўскага музычнага вучылішча (сучасная Дніпроўская акадэмія музыкі). У 1964 годзе скончыла Харкаўскі інстытут мастацтваў (клас П. В. Голубева). Яшчэ ў час вучобы (у 1963 годзе) была запрошана ў трупу Харкаўскага тэатра оперы і балета. З 1974 года — салістка Днепрапятроўскага тэатра оперы і балета. У гэтым жа годзе пачала выкладаць вакал у Днепрапятроўскім музычным вучылішчы.

Творчасць Н. А. Суржына выканала больш за 20 партый у розных пастаноўках. У 1957 годзе была ўдзельніцай VI Сусветнага фестываля моладзі і студэнтаў у Маскве. Выступала за мяжой, у тым ліку ў Францыі, Фінляндыі, Югаславіі.

Сярод выкананых партый: Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Аксіння («Ціхі Дон» І. Дзяржынскага), Саламія («Багдан Хмяльніцкі» К. Данькевіча), Вальга («Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» А. Холмінава), Азучэна («Трубадур» Дж. Вердзі), Сузукі («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні), Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава і інш.

У камерным рэпертуары Н. Суржыны — творы айчынных і замежных класікаў (П. І. Чайкоўскага, С. Рахманінава, К. Сен-Санса, К. Дэбюсі, Ф. Шуберта і інш.).

Узнагароды і званні Заслужаная артыстка Украінскай ССР (1968) Народная артыстка Украінскай ССР (1975) Народная артыстка СССР (1976) Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (1978) — за выкананне партыі Саламіі ў оперным спектаклі «Багдан Хмяльніцкі» К. Ф. Данькевіча. Ордэн Святога Станіслава V ступені з уручэннем Рыцарскага крыжа (Украінская асацыяцыя кавалераў ордэна Святога Станіслава, 2001)СУРЖИНА Нонна Андріївна // Міжнародний Орден Святого Станіслава — Персональні сторінки .

Крыніцы

Літаратура

Зарубин В. И. Суржина́ Нонна Андреевна // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 352. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.

Спасылкі Суржина, Нонна Андреевна // ТАСС Губернатор Александр Вилкул поздравил жительницу Днепропетровска — народную артистку СССР Нонну Суржину с юбилеем // Новости Днепропетровщины, 17 октября 2012 года Звезда оперного искусства Украины: Нонна Суржина из Днепра Нонна Суржина — зірка оперного мистецтва України // Днiпропетровська обласна універсальна наукова бiблiотека ім. Первоучителів слов’янських Кирила і Мефодія

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Украіны Катэгорыя:Мецца-сапрана Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі Украіны Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Украіны Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Дніпра Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя