«Emihranty» ― восьмы студыйны альбом Лявона Вольскага, які выйшаў 14 верасня 2023 года.
Альбом змяшчае 36 трэкаў, якія апісваюць думкі і пачуцці чалавека, які зараз жыве ў эміграцыі, але ўсё яшчэ існуе ў беларускім кантэксце.
Спіс трэкаў
Удзельнікі бас-гітара ― Алесь Францішак-Мышкевіч гітары ― Павел Трыпуць, Лявон Вольскі барабаны, перкусія ― Павел Мамонаў саксафон ― Павел Аракелян вакал ― Лявон Вольскі, KETEVAN бэк-вакал ― Лявон Вольскі, Алесь Францішак-Мышкевіч, Павел Трыпуць, Павел Мамонаў запіс ― «Studio EverestMedia» (Варшава) мікшыраванне, мастэрынг ― Павел Сініла вокладка ― A.D. прадзюсар ― Яна Вольская
Крытыка Журналіст Аляксандр Чарнуха адзначыў, што першая палова альбома мае пластыкавыя дыялогі, «якія нібыта напісаў штучны інтэлект», а кампазіцыі-замалёўкі не маюць ні арыгінальнасці, ні развіцця, ні харызмы. Аранжыроўкі і музычныя рашэнні маюць чыста дэкаратыўную функцыю. Другая частка альбома, якая з анекдота раптам пераключаецца на сур’ёзны лад, але добрых кампазіцый «катастрафічна мала для такога „эпічнага палатна“». На думку Чарнухі альбому не хапае ўцямнага прадзюсавання, таму ён выглядае «вельмі пярэстай складанкай з неабавязковага матэрыялу».
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Альбомы 2023 года Катэгорыя:Альбомы Лявона Вольскага