Лэнгстанскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лэнгстан у штаце Аклахома.

Агульная характарыстыка Гэта адзіны ў штаце Аклахома гістарычна "чорны" ўніверсітэт (пераважную большасць студэнтаў якога традыцыйна складаюць афраамерыканцы) і самы заходні гістарычна "чорны" ўніверсітэт у Злучаных Штатах.

Вучэльня была заснавана ў 1897 годзе і была вядомая як Аклахомскі сельскагаспадарча-педагагічны ўніверсітэт для каляровых людзей. Універсітэт быў створаны на патрабаванне другога Закона Морыла ў 1890 годзе. Закон патрабаваў ад штатаў альбо прымаць афраамерыканцаў у наяўныя ВНУ, альбо ствараць для іх альтэрнатыўныя ВНУ.

Універсітэт быў перайменаваны ў Лэнгстанскі ўніверсітэт ў 1941 годзе ў гонар Джона Мерсера Лэнгстана (1829—1897), піянера грамадзянскіх правоў, першага афраамерыканскага члена Кангрэса ЗША ад штата Вірджынія, заснавальніка юрыдычнага факультэта Говардаўскага ўніверсітэта і генеральнага консула ЗША на Гаіці.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Аклахома

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аклахомы